Краслава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Краслава
лат.: Krāslava,
ням.: Kreslau,
польск.: Krasław
Герб
Герб
Krāslavas katoļu baznīca.jpg
Краіна
Статус
краявы горад
Рэгіён
Край
Каардынаты
Заснаваны
Горад з
Плошча
8.5 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
9114[2] чалавек (2016)
Шчыльнасць
1072.2 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+371) 656
Паштовы індэкс
LV-5601[3]
Код ATVK
0600201[4]
Афіцыйны сайт
Краслава на карце Латвіі
Краслава (Латвія)
Краслава

Краслава (лат.: Krāslava, традыцыйная беларуская назва — Краслаўка, Краслаў) — горад на паўднёвым усходзе Латвіі, на рацэ Заходняя Дзвіна. Адміністрацыйны цэнтр Краслаўскага края. Насельніцтва на 2010 год — 10 194 чалавекі. Знаходзіцца за 274 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Краслава на лініі Даўгаўпілс — Полацк. Прыстань.

Этымалогія назвы[правіць | правіць зыходнік]

Назва горада паходзіць ад другога імя полацкай князёўны Рагнеды-Гарыславы. Паводле падання князёўна неаднойчы наведвала Гарыслаўку, і ў гэтым няма падставаў сумнявацца, бо да памежнага заходняга полацкага Герцыке адсюль цэлых 70 кіламетраў, а яшчэ далей на захад, паблізу сучаснага Ашэрадэна (лат.: Aizkraukle), знаходзіцца найбольш заходні з усіх Барысавых камянёў.[5]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняе Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Паводле падання, Краслаўку (Гарыслаўку) заснавала ў X ст. князёўна Рагнеда (Гарыслава). У гэты час паселішча ўваходзіла ў складзе Полацкага княства. Прыкладна да 1239 года мясцовасць уваходзіла ў склад Герсіцкага княства. Тым часам у пісьмовых крыніцах Краслаў упершыню ўпамінаецца ў XIV ст., калі ён знаходзіўся пад уладай Лівонскага ордэна.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім[правіць | правіць зыходнік]

30 жніўня 1559 года Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе Краслаў увайшоў ва ўтворанае Задзвінскае княства. У 1580-я гады тут збудавалі першы драўляны касцёл. У 1677 годзе мястэчка ўвайшло ў склад Інфлянцкага ваяводства.

У 1725 годзе Краслаў перайшоў у валоданне графаў Чапскіх, а ў 1729 годзе — Плятэраў. Апошнія збудавалі ў мястэчку мураваныя ратушу, касцёл і палац. У 1757 годзе пры кляштары езуітаў адкрылася Краслаўская каталіцкая семінарыя — першая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Латвіі.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Краслаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Дынабургскай (з 1893 года Дзвінскай) правінцыі Пскоўскай губерні (1772—1776), потым у складзе Полацкай губерні (1776—1778) і намесніцтва (1778—1796), Беларускай губерні (1796—1802), з 1802 года — Віцебскай губерні. У 1809—1822 гадах тут знаходзілася адміністрацыяй Дынабургскай правінцыі[6]. На 1852 год у Краслаўцы было 389 вялікіх будынкаў (з іх 32 мураваныя), працавалі гарбарня і кафляная майстэрня.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе Краслаўку занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Драматычны гурток пры Краслаўскім Таварыстве «Бацькаўшчына», які працаваў у 1922 і 1923 гадах у Краслаўцы

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Краслаўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[7]. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла склад Беларускай ССР[8]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі. У 1923 годзе Краслава атрымала статус горада.

У 1940 годзе Краслава апынулася ў складзе Латвійскай ССР. У Другую сусветную вайну з 4 ліпеня 1941 да 22 ліпеня 1944 года яна знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 2009 годзе Краслава стала цэнтрам края.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1852 год — 3030 чал.; 1882 год — 4267 чал.[9]; 1897 год — 7834 чал., з іх 1874 каталікі, 1513 праваслаўныя і 4051 іўдзей
  • XX стагоддзе: 1999 год — 12 028 чал., з іх 37,5 % латышоў, 27,2 % рускіх, 21,7 % беларусаў і 10,2 % палякаў
  • XXI стагоддзе: 2010 год — 10 194 чал.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці, апрацоўка драўніны і лёну.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе працуе Краслаўскі гістарычна-мастацкі музей.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Палацава-паркавы комплекс Плятэраў (1765—1791)
  • Касцёл Святога Людвіка і кляштар піяраў (1755—1767)
  • Малельня стараверская (1864)
  • Ратуша (XVIII ст.)
  • Царква лютэранская (1935—1938)

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 чэрвеня 2019.
  2. Колькасць жыхароў у самакіраваннях. 01.01.2016(лат.) 
  3. Кніга паштовых індэксаў Латвіі - красавік 2011 (лат.) 
  4. Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі - 16 лютага 2011 (лат.) 
  5. Вікінгі ў беларускім фальклёры // Андрэй Катлярчук. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. — Менск: Энцыклапедыкс, 2002
  6. Краслава // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  7. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 30.
  8. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
  9. Manteuffel G. Krasław // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 619.
  10. Замок Краслава (Креславка - Kreslawka) (руск.) . Средневековые замки Латвии. Праверана 19 студзеня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]