Перайсці да зместу

Казімір Пятровіч Стэцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Пятровіч Стэцкі
Род дзейнасці тэатральны рэжысёр
Дата нараджэння 20 верасня 1905(1905-09-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1984(1984-08-16) (78 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Казімі́р Пятро́віч Стэ́цкі (20 верасня 1905, хутар Пад’ельнік, Барысаўскі павет, Мінская губерня — 16 жніўня 1984) — беларускі рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1965).

Скончыў Кіеўскі інстытут тэатральнага мастацтва ў 1936 годзе. Працаваў у тэатрах Беларусі: Польскім вандроўным (1929—1930), Лепельскім калгасна-саўгасным (1939—1941), Бабруйскім тэатры драмы і камедыі і Баранавіцкім абласным драматычным (1944—1945), Мазырскім ансамблі песні і танца (з 1946), Рэспубліканскім Доме народнай творчасці (з 1947). У 1958—1977 гадах рэжысёр на Рэспубліканскай студыі тэлебачання.

Творчыя рысы найбольш раскрыліся ў жанрах грамадска-палітычнага тэлевяшчання, рэпартажах з месца падзей, тэленарысах. Сярод тэатральных пастановак: «Хто смяецца апошнім» Кандрата Крапівы, «Ірынка» Кузьмы Чорнага, «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А. Астроўскага, «Сыночак» М. Меё і М. Энекена (1939—1941), «Урок жыцця» В. Галаўчынера (1945).