Казімір Пятровіч Стэцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Казімір Стэцкі)
Jump to navigation Jump to search
Казімір Пятровіч Стэцкі
Дата нараджэння: 20 верасня 1905(1905-09-20)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 16 жніўня 1984(1984-08-16) (78 гадоў)

Казімі́р Пятро́віч Стэ́цкі (20 верасня 1905, хутар Пад’ельнік, Барысаўскі павет, Мінская губерня — 16 жніўня 1984) — беларускі рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1965).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Кіеўскі інстытут тэатральнага мастацтва ў 1936 годзе. Працаваў у тэатрах Беларусі: Польскім вандроўным (1929-30), Лепельскім калгасна-саўгасным (1939-41), Бабруйскім і Баранавіцкім абласным драматычным (1944-45), Мазырскім ансамблі песні і танца (з 1946), Рэспубліканскім Доме народнай творчасці (з 1947). У 1958-77 гадах рэжысёр на Рэспубліканскай студыі тэлебачання. Творчыя рысы найбольш раскрыліся ў жанрах грамадска-палітычнага тэлевяшчання, рэпартажах з месца падзей, тэленарысах. Сярод тэатральных пастановак: «Хто смяецца апошнім» Кандрата Крапівы, «Ірынка» Кузьмы Чорнага, «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага, «Сыночак» М.Мэё і М.Энекена (1939-41), «Урок жыцця» В.Галаўчынера (1945).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]