Казімір Чаховіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Чаховіч
Астоя
Астоя
харунжы ашмянскі[d]
маршалак шляхты Ашмянскага павета
студзень 1813 — 1817

Нараджэнне каля 1777
Смерць 1834
Род Чаховічы
Бацька Віктар Чаховіч-Ляхавіцкі[1]
Маці Феліцыяна з Жабаў[d]
Жонка Антаніна Пшацішэўская[d][1]

Казімір Чаховіч (польск.: Kazimierz Czechowicz; нар. каля 1777 — 1834) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Чаховічаў герба «Астоя». Сын Віктара Чаховіча і Феліцыяны з Жабаў. Харунжы Ашмянскага павета, у 1811 годзе віцэ-маршалак, са студзеня 1813 па 1817 год маршалак шляхты Ашмянскага павета[2][3].

Пасля смерці бацькі да Казіміра перайшла сядзіба ў Багданаве. У канцы XVIII ст. ён пачаў перабудову старой сядзібы ў формах класіцызму. Побач ён пабудаваў новы мураваны двухпавярховы будынак з порцікам на двух калонах. Пасля смерці ўдавы Казіміра сядзіба была прададзена з малатка адвакату Фердынанду Рушчыцу (1786—1848), жанатаму на Ганне з Чаховічаў.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Антанінай з Пшацішэўскіх[3].

Зноскі

  1. а б Wileńskie Rozmaitości 1998 nr 2 (46) — 1998.
  2. Tamara Bairašauskaitė. Lietuvos bajoru̧ savivalda XIX a. pirmojoje pusėje. - Vilnius - 2003 - ISBN 9986-780-55-1
  3. а б Czesław Malewski. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. Powiaty lidzki, oszmiański i wileński. — Warszawa: Instytut Historii PAN, 2016. — ISBN 978-83-63352-75-2. Архівавана 23 жніўня 2021.