Перайсці да зместу

Казачызна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Казіцішкіс)
Вёска
Казачызна
літ.: Kazitiškis
55°26′30″ пн. ш. 26°08′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Павет Уцянскі
Раён Ігналінскі
Сянюнія Казіцішкіская
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 152 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 343 чал. (2001)
Паказаць/схаваць карты


Казачызна (Літва)
Казачызна
Казачызна


Мапа

Казачызна[1], таксама Казі́цішкіс[2] (літ.: Kazitiškis) вёска ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Адміністрацыйны цэнтр Казіцішкіскай сянюніі. Размешчана каля аўтамабільнай дарогі 102, за 11 км на поўнач ад Ігналіны, на рацэ Швагіне і Гілучэйскім возеры, каля Аўкштайцкага нацыянальнага парку.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Казачызна ўпамінаецца ў XVII стагоддзі як двор у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства.

У XVIII стагоддзі Казачызна перайшла да Бутлераў, якія ў 1745 годзе заснавалі тут манастыр базыльянаў з царквой Раства Багародзіцы.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Казачызна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні. У XIX стагоддзі мястэчка знаходзілася ў валоданні Беліковічаў.

На 1893 год у Казачыне было 3 двары.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Казачызна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. У 1920 годзе Казачызна апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі Казачызну Літве.

Дынаміка насельніцтва з 1893 па 2011
1893[4] 1914 1959пер.[5] 1970пер. 1977[6] 1979пер. 1985[7] 1989пер.
31 61 72 140 177 217 274 430
2001пер. 2011пер. - - - - - -
383 343 - - - - - -
  • Касцёл Святога Станіслава (1908)

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Царква Раства Багародзіцы і манастыр базыльянаў (1745)
  1. ↑ 74 // Вялікі гістарычны атлас Беларусі : [у 4 т.] (бел.) / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 347, [4] с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-245-4.
  2. ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  3. ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 535.
  5. ↑ Kazitiškis. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija  (літ.), T. 2 (K–P). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1968, 107 psl.
  6. ↑ Kazitiškis. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, V t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1979. T.V: Janenka-Kombatantai, 417 psl.  (літ.)
  7. ↑ Kazys Misius і kt. Kazitiškis. Tarybų Lietuvos enciklopedija[lt], T. 2 (Grūdas-Marvelės). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1986, 276 psl.  (літ.)