Перайсці да зместу

Калдычэўскі лагер смерці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Калдычэ́ўскі лагер смерці — лагер смерці, створаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1942 годзе каля в. Калдычэва Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.

На абнесенай дротам тэрыторыі лагера вязняў марылі голадам, непасільнай працай на торфараспрацоўках, катавалі і забівалі. Тут існавала 12 турэмных камер і спецыяльная камера для катаванняў. У бараках летняга тыпу знаходзілася толькі 30-40 працэнтаў вязняў, астатнія — пад адкрытым небам.

У ноч на 30 чэрвеня 1944 года перад падыходам Чырвонай Арміі гітлераўцы расстралялі вязняў, узарвалі памяшканні, зраўнавалі з зямлёй пахаванні і засеялі травой.

У лагеры за час яго існавання закатавана больш за 22 тыс. чалавек.

На месцы лагера помнік ахвярам фашысцкага тэрору.

Літаратура