Калдычэва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Калдычэва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
SОАТО
1 204 755 046
Калдычэва на карце Беларусі ±
Калдычэва (Беларусь)
Калдычэва
Калдычэва (Брэсцкая вобласць)
Калдычэва

Калдычэ́ва[1] (трансліт.: Kaldyčeva, руск.: Колдычево) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 18 км на поўнач ад Баранавіч, на шашы Баранавічы—Навагрудак, за 2 км ад р. Шчара.

Каля вёскі бярэ пачатак р. Шчара.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц Калдычэва вядома з пачатка 16 стагоддзя як маёнтак, які належаў Гаруновічам, потым Тактамышам. У 1567 годзе — уласнасць шляхцічаў Аляшкевіча, Ваўка, Скуратовічаў, васілевіча, Крывіпішчаў, якія выставілі ў тым жа годзе ў войска ВКЛ 8 коннікаў (па адным ад кожнага двара). Пазней маёнтак перайшоў ва ўладанне да князёў Ямбекавічаў, якія прадалі яго ў 1585 годзе Валовічам.

У сярэдзіне 17 стагоддзя Калдычэва — цэнтр воласці Навагрудскага павета.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, маёнтак у Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне.

З 1939 года ў складзе БССР.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў 1942 годзе стварылі тут лагер смерці для масавага знішчэння людзей. У ім утрымлівалася адначасова да 10 тысяч чалавек. Перад адступленнем у ноч на 30 чэрвеня 1944 года гітлераўцы расстралялі ўсіх, хто яшчэ заставаўся ў жывых, і ўзарвалі асноўныя памяшканні лагера. Усяго ў Калдычэўскім лагеры смерці загінулі больш за 22 тыс. чалавек.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 22 жыхары (1897)
  • 430 жыхароў (1939)
  • 142 гаспадаркі, 398 жыхароў (1971)
  • 107 гаспадарак, 164 жыхары (1998)
  • 74 гаспадарак, 140 жыхароў (2005)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Працуе саўгасная сядзіба, ветэрынарны ўчастак, механічныя майстэрні, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнікі на ўшанаванне памяці загінуўшых вязняў лагера смерці — скульптура смуткуючай жанчыны (на месцы былога лагера, 1964) і стэла (1964).

Вядомыя жыхары і ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Томаш Шалевіч — польскі грамадска-палітычны дзеяч, пасол Сойма IV склікання (1935—1938)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]