Калегія выбаршчыкаў (ЗША)

Калегія выбаршчыкаў ЗША — інстытут, які абірае прэзідэнтаў і віцэ-прэзідэнтаў Злучаных Штатаў Амерыкі кожныя чатыры гады. Грамадзяне ЗША не галасуюць за кандыдатаў у прэзідэнты або віцэ-прэзідэнты, а біраюць пасярэднікаў, т.зв. «выбаршчыкаў», якія амаль заўсёды абавязваюцца галасаваць за канкрэтных кандыдатаў і якія абіраюцца ў адпаведнасці з законамі кожнага штата. Колькасць выбаршчыкаў ад кожнага штата залежыць ад колькасці яго прадстаўнікоў у Кангрэсе, а Дваццаць трэцяя папраўка да Канстытуцыі ЗША даруе акрузе Калумбія, на тэрыторыі якой знаходзіцца сталіца краіны — Вашынгтон, столькі выбаршчыкаў, колькі б яна мела, калі б была штатам, але не больш, чым найменш населены штат (зараз 3 выбаршчыкі). Такім чынам, у цяперашні час калегія выбаршчыкаў складаецца з 538 членаў: 435 членаў Палаты прадстаўнікоў, 100 сенатараў і 3 дадатковыя выбаршчыкі з акругі Калумбія.