Віцэ-прэзідэнт ЗША
| Віцэ-прэзідэнт ЗША | |
|---|---|
| Vice President of the United States | |
| Пячатка віцэ-прэзідэнта ЗША | |
| Пасаду займае Джэймс Дэвід Вэнс з 20 студзеня 2025 | |
| Узначальвае | |
| Форма звароту | The Honourable[d] |
| Афіцыйная рэзідэнцыя | Number One Observatory Circle |
| Прызначаецца | абіраецца Калегіяй выбаршчыкаў, як адзіная кандыдатура з прэзідэнтам ЗША |
| Тэрмін паўнамоцтваў | 4 гады, колькасць тэрмінаў не абмежавана |
| Пасада з’явілася | 1787 |
| Першы на пасадзе | Джон Адамс |
| Сайт | whitehouse.gov/administr… |
Віцэ-прэзідэнт ЗША (англ.: Vice President of the United States) — другая па важнасці службовая асоба ў сістэме выканаўчай галіны федэральнага ўрада ЗША. Асноўная канстытуцыйная функцыя віцэ-прэзідэнта заключаецца ў тым, што ён змяняе прэзідэнта ЗША ў выпадку яго скону, адстаўкі або адхілення ад пасады. З прычыны таго, што віцэ-прэзідэнт ЗША таксама фармальна ўзначальвае Сенат ЗША, верхнюю палату Кангрэса, пытанне пра тое, да якой галіны ўлады адносіцца гэта пасада — да выканаўчай або заканадаўчай — дыскусійнае.
Дзеючым віцэ-прэзідэнтам ЗША з’яўляецца Джэймс Дэвід Вэнс, які ўступіў на пасаду 20 студзеня 2025 года.
Функцыі
[правіць | правіць зыходнік]Фармальна ўзначальвае Сенат ЗША, дзе мае толькі права вырашальнага голасу пры падзеле галасоў напалову; фактычна яго главой з’яўляецца старшыня Сената (pro tempore). Паводле Дванаццатай папраўкі, з’яўляецца старшынёй у Сенаце, калі той збіраецца для падліку галасоў калегіі выбаршчыкаў. Па жаданні прэзідэнта мае шэраг іншых грамадскіх абавязкаў, якія ажыццяўляе толькі ад імя і па даручэнні главы дзяржавы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Віцэ-прэзідэнта ЗША (англ.). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2006.