Перайсці да зместу

Шры-Джаявардэнепура-Котэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адміністрацыйная сталіца
Шры-Джаявардэнепура-Котэ
сінгальск.: ශ්‍රී ජයවර්ධනපුර කෝට්ටේ
там.: சிறீ ஜெயவர்தனபுர கோட்டே
6°54′39″ пн. ш. 79°53′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Шры-Ланка
Гісторыя і геаграфія
Адміністрацыйная сталіца з 1982
Плошча 17 км²
Вышыня цэнтра 27 м
Водныя аб’екты Дыявана[d]
Часавы пояс UTC+5:30
Насельніцтва
Насельніцтва 115 826 чалавек (2001)
Шчыльнасць 3,305 чал./км²
Афіцыйная мова сінгальская, тамільская, англійская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 011
Паштовы індэкс 10100

kotte.mc.gov.lk
Паказаць/схаваць карты
Шры-Джаявардэнепура-Котэ (Шры-Ланка)
Шры-Джаявардэнепура-Котэ
Шры-Джаявардэнепура-Котэ

Шры-Джаявардэнепура-Котэ (таксама вядомы як Котэ) — афіцыйная сталіца Шры-Ланкі1982 г.), месца знаходжання парламента краіны. Знаходзіцца ў межах гарадской тэрыторыі і з’яўляецца горадам-спадарожнікам Каломба[1].

З 29 красавіка 1982 года Котэ — афіцыйнае месца знаходжання Парламента Шры-Ланкі. Парламенцкі комплекс быў пабудаваны на востраве ў цэнтры возера на рацэ Дыявана Оя. Працэс пераносу ўрада да гэтага часу не завершаны.

Прыродныя ўмовы

[правіць | правіць зыходнік]

Клімат трапічны, паколькі сталіца размешчана недалёка ад экватара. Таму круглы год трымаецца роўная высокая тэмпература. На нізінах сярэднегадавыя тэмпературы складаюць +26-28 градусаў Цэльсія. Розніца сярэдніх тэмператур самага гарачага і адносна прахалоднага месяца не перавышае 2-5 градусаў. Найбольшая колькасць дажджоў прыпадае на лета, калі пануюць насычаныя вільгаццю паўднёва-заходнія мусонныя вятры. Летні мусон пачынаецца ў маі і згасае ў верасні. У разгар мусоннага перыяду, у чэрвені-жніўні, дажджы штодзённыя, нярэдка гэта бурныя залевы. Сярэдняя колькасць ападкаў да 2000 мм у год.

Зноскі