Кало Турэ
Кало Турэ | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Кало Абіб Турэ | |
Мянушка | Скала, Кароль Кало Турэ | |
Нарадзіўся | 19 сакавіка 1981[1] (38 гадоў) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 183 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазіцыя | цэнтральны абаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() ![]() | |
Пасада | трэнер | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
2000 — 2002 | ![]() |
23 (6) |
2002 — 2009 | ![]() |
225 (9) |
2009 — 2013 | ![]() |
82 (2) |
2013 — 2016 | ![]() |
46 (1) |
2016 — 2017 | ![]() |
9 (0) |
Нацыянальная зборная** | ||
2000 — 2015 | ![]() |
118 (7) |
Трэнерская кар’ера | ||
2017 — | ![]() | |
2017 — | ![]() | |
Міжнародныя медалі | ||
Кубкі афрыканскіх нацый | ||
Срэбра | Егіпет 2006 | |
Срэбра | Габон/Экватарыяльная Гвінея 2012 | |
Золата | Экватарыяльная Гвінея 2015 | |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Кало Абіб Турэ (фр.: Kolo Abib Toure; нар. 19 сакавіка 1981, Буаке, Кот-д’Івуар) — былы івуарыйскі футбаліст, абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Кот-д’Івуара (2000—2015). Пасля завяршэння кар’еры стаў трэнерам.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У лонданскі «Арсенал» прыйшоў у 2002 годзе з клуба «АСЕК Мімозас» (Абіджан). У Лондане стаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды і адным з наймоцнейшых у англійскай Прэм’ер-лізе. Пасля «Арсенала» гуляў за «Манчэстэр Сіці» і «Ліверпул», апошні клуб пакінуў улетку 2016 года ў якасці свабоднага агента. У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з шатландскім «Сэлтыкам»[2]. Пакінуў «Сэлтык» па заканчэнні сезону 2016/17 і завяршыў прафесійную кар’еру.
У верасні 2017 года далучыўся да трэнерскага штаба «Сэлтыка», а ў кастрычніку стаў асістэнтам галоўнага трэнера зборнай Кот-д’Івуара Марка Вільматса[3].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У зборнай Кот-д’Івуара дэбютаваў у 2000 годзе. Гуляў за зборную на сямі Кубках афрыканскіх нацый і трох чэмпіянатах свету. У 2015 годзе атрымаў перамогу ў Кубках афрыканскіх нацый, пасля чаго завяршыў кар’еру ў зборнай. Усяго згуляў 118 матчаў, забіў 7 галоў.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У Кало ёсць 2 малодшыя браты-футбалісты: Яя (паўабаронца «Манчэстэр Сіці» і зборнай Кот-д’Івуара) і Ібрагім (нападнік). Жанаты, двое дзяцей.
Зноскі
- ↑ Kolo Touré // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Селтик" объявил о подписании Коло Туре
- ↑ Коло Туре стал ассистентом Вильмотса в сборной Кот-д′Ивуара
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
Зборная Кот-д'Івуара — Чэмпіянат свету 2006
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Цізье (б) • 2 Акале • 3 Бака • 4 К. Турэ • 5 Закара • 6 Куасі • 7 Фаэ • 8 Калу • 9 А. Канэ • 10 Япі-Япо • 11 Драгба • 12 Мейтэ • 13 Зора • 14 Б. Канэ • 15 Дындан • 16 Ньянуан (б) • 17 Дамаро • 18 Кейта • 19 Яя Турэ • 20 Дэмель • 21 Эбуэ • 22 Рамарык • 23 Бары (б) • трэнер: Анры Мішэль |
Зборная Кот-д'Івуара — Чэмпіянат свету 2010
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Бары (б) • 2 Ангуа • 3 Бака • 4 К. Турэ • 5 Закара • 6 Гахуры • 7 Думбія • 8 Калу • 9 Тыятэ • 10 Жэрвінью • 11 Драгба • 12 Гасо • 13 Рамарык • 14 Канэ • 15 Дындан • 16 Загбо (б) • 17 Т'енэ • 18 Кейта • 19 Яя Турэ • 20 Дэмель • 21 Эбуэ • 22 Бамба • 23 Ебоа (б) • трэнер: Свен-Ёран Эрыксан |
Зборная Кот-д'Івуара — Чэмпіянат свету 2014
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Бары (б) • 2 В'ера • 3 Бака • 4 К. Турэ • 5 Закара • 6 Балі • 7 Акпа-Акпро • 8 Калу • 9 Тыятэ • 10 Жэрвінью • 11 Драгба • 12 Бані • 13 Конан Я • 14 Дыямандэ • 15 Градэль • 16 Гбаўо (б) • 17 Ар'е • 18 Джакпа • 19 Яя Турэ • 20 Дзі • 21 Сіа • 22 Бамба • 23 Мандэ (б) • трэнер: Сабры Лямушы |
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Кот-д’Івуары
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Асобы
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Буаке
- Футбалісты Кот-д’Івуара
- Ігракі зборнай Кот-д’Івуара па футболе
- Ігракі ФК Сэлтык
- Ігракі ФК Ліверпул
- Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
- Ігракі ФК Арсенал Лондан
- Ігракі ФК АСЕК Мімозас
- Футбольныя трэнеры Кот-д’Івуара