Жэрвінью
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Жэрвэ Яо Куасі | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
27 мая 1987[1][2][3] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя |
крайні паўабаронца нападнік |
|||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 27 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Жэрвэ́ Яо́ Куасі́ (фр.: Gervais Yao Kouassi), больш вядомы як Жэрві́нью[4] (парт.: Gervinho; 27 мая 1987, Аньяма, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Парма» і нацыянальнай зборнай Кот-д’Івуара. Сваю мянушку атрымаў ад аднаго бразільскага трэнера, яшчэ выступаючы на радзіме.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Жэрвінью распачаў кар’еру ў юнацкай камандзе абіджанскага клуба «АСЕК Мімозас», дзе правёў пяць гадоў. Менавіта ў гэтым клубе ад бразільскага трэнера атрымаў мянушку «Жэрвінью». Неўзабаве футбаліст перайшоў у клуб другога івуарыйскага дывізіёна «Тумадзі», дзе некаторы час гуляў разам з братамі Яя, Кало і Ібраімам Турэ.
Праз два гады Куасі перайшоў у бельгійскі чэмпіянат, дзе да 2007 года гуляў у складзе «Беверэна». У сезоне 2007/08 выступаў у французскім чэмпіянаце ў клубе «Ле-Ман» разам са сваім суайчыннікам Рамарыкам. Пасля добрага сезону ў «Ле-Мане» футбалістам зацікавіліся скаўты некалькіх клубаў, як «Манака», «Пары Сен-Жэрмен», «Алімпік» Марсель і «Арсенал». Але ў выніку 21 ліпеня 2009 года Жэрвінью падпісаў трохгадовы кантракт з клубам «Ліль».
18 ліпеня 2011 года перайшоў у лонданскі «Арсенал», падпісаўшы з клубам доўгатэрміновы кантракт[5]. У сваім дэбютным матчы ў Прэм’ер-Лізе супраць «Ньюкасл Юнайтэд» ігрок быў выдалены з поля на 76-й хвіліне пасля сваркі з Джоі Бартанам. 19 жніўня 2013 года футбаліст падпісаў кантракт з італьянскім клубам «Рома» тэрмінам да 30 чэрвеня 2017 года[6]. 25 жніўня 2013 года дэбютаваў за «Рому» у матчы 1-га тура чэмпіянату Італіі 2013/14 у гасцях супраць «Ліворна»[7].
У студзені 2016 года перабраўся ў Кітай, папоўніўшы склад дэбютанта мясцовай Суперлігі — клуба «Хэбэй Чайна Форчун»[8]. У жніўні 2018 года разарваў кантракт з кітайскім клубам і вярнуўся ў Еўропу, стаўшы іграком «Пармы»[9].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
У лістападзе 2007 года Жэрвінью быў выкліканы ў галоўную зборную краіны на таварыскія матчы супраць зборных Анголы і Катара, а пазней запрошаны ў склад зборнай на Кубак афрыканскіх нацый 2008. 15 чэрвеня 2010 года Жэрвінью згуляў свой першы матч на чэмпіянаце свету 2010. Ён адгуляў 82 хвіліны супраць зборнай Партугаліі і быў названы найлепшым іграком матчу паводле версіі гледачоў ITV1.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Ліль»:
- Чэмпіён Францыі: 2011
- Уладальнік Кубка Францыі: 2011
Зноскі
- ↑ Gervinho // FBref.com
- ↑ YAO KOUASSI GERVINHO // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Gervais Yao Kouassi // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Венгер подтвердил переход Жервиньо в Арсенал". Чемпионат.com
- ↑ Gervinho completes transfer to Roma. Arsenal FC
- ↑ Livorno — Roma 0:2, De Rossi fa felice Garcia. La Repubblica
- ↑ Жервиньо перешел из «Ромы» в китайский клуб «Хэбэй Чжунцзи». by.tribuna.com
- ↑ Жервиньо перешел в «Парму». by.tribuna.com
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце Лігі 1 (англ.)
- Профіль сайце ESPN (англ.)
- Нарадзіліся 27 мая
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Кот-д’Івуары
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Кот-д’Івуара
- Ігракі зборнай Кот-д’Івуара па футболе
- Ігракі ФК Парма
- Ігракі ФК Хэбэй Чайна Форчун
- Ігракі ФК Рома
- Ігракі ФК Арсенал Лондан
- Ігракі ФК Ліль
- Ігракі ФК Ле-Ман
- Ігракі ФК Беверэн
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года