Калінінскі сельсавет (Веткаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калінінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Веткаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Тарасаўка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 11 жніўня 1993

Калі́нінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Тарасаўка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Калініна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Дубаваложскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дубовы Лог. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Рудня-Споніцкага і Тарасаўскага сельсаветаў, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тарасаўка[1]. 8 красавіка 1957 года ў склад Сівінскага сельсавета Добрушскага раёна пералічаны 3 населеныя пункты (Дубовы Лог, Лявонцьева і Млынок)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Веткаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Калінінскага сельсавета 6 населеных пунктаў[3]. У 1987 годзе скасаваны пасёлак Малая Тарасаўка[4]. 27 жніўня 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сівінскага сельсавета і частка скасаванага Барталамееўскага сельсавета. 11 жніўня 1993 года Калінінскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Веткаўскага гарсавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 77. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня, 25 лютага і 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.