Каменны мост (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каменны мост
Каардынаты: 59°55′50″ пн. ш. 30°19′09″ у. д.HGЯO
Перасякае Канал Грыбаедава
Месца размяшчэння
Агульная даўжыня
  • 197 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каменны мост (руск.: Ка́менный мост) — аўтадарожны арачны мост цераз канал Грыбаедава ў Адміралцейскім / Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Казанскі і Спаскі астравы. Гэта адзін з найстарэйшых пецярбургскіх мастоў, якія захаваліся, прыклад мостабудаўнічага мастацтва 1760-х гадоў. Адзін з нямногіх пецярбургскіх мастоў, які за сваю больш чым двухвекавую гісторыю не быў рэканструяваны. З’яўляецца помнікам архітэктуры федэральнага значэння і ахоўваецца дзяржавай. Размешчаны па восі Гарохавай вуліцы. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Мучны мост, ніжэй — Дзямідаў мост. Найбліжэйшая станцыя метрапалітэна (500 м) — «Садовая». 20 жніўня 1739 года масту была прысвоена назва Сярэдні, ад былой назвы Гарохавай вуліцы. Але гэтая назва практычна не выкарыстоўвалася. Сучасная назва вядома з 1769 года.