Італьянскі мост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Італьянскі мост
Каардынаты: 59°56′14″ пн. ш. 30°19′37″ у. д.HGЯO
Перасякае Канал Грыбаедава
Месца размяшчэння
Агульная даўжыня
  • 1 966 м
Адкрыццё 1896
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Італьянскі мост (руск.: Италья́нский мост) — пешаходны мост-цеплаправод цераз канал Грыбаедава ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Казанскі і Спаскі астравы. Аб’ект культурнай спадчыны Расіі рэгіянальнага значэння.

З’яўляецца працягам Італьянскай вуліцы побач з храмам Уваскрэсення Хрыстова (Спас на Крыві). Вышэй па цячэнні знаходзіцца Нова-Канюшанны мост, ніжэй — Казанскі мост. Найбліжэйшая станцыя метрапалітэна (300 м) — «Неўскі праспект», выхад на канал Грыбаедава.

Мост атрымаў сваю назву ў 1910-х гадах ад размешчанай побач Італьянскай вуліцы.