Камунальная катастрофа ў Расійскай Федэрацыі (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Камунальная катастрофа ў Расійскай Федэрацыі — шэраг аварый на магістральных, размеркавальных (квартальных) цеплавых сетках (цепласетках) і іх адгалінаваннях у розных гарадах Расійскай Федэрацыі ў канцы снежня 2023—студзені 2024 гадоў.

Галоўная праблема ў камунальнай сферы — гэта зношаныя сеткі і старое абсталяванне кацельняў, помпавых станцый і водазабораў.

Пачатак катастрофы. Маскоўская вобласць[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку студзеня Маскву і Маскоўскую вобласць накрылі анамальны холад. Такіх маразоў, нехарактэрных для рэгіёна, не было 74 гадыМорозы окрепнут? Синоптики рассказали, какая погода ждет москвичей в ближайшие дни. Нізкія тэмпературы пацягнулі за сабой сур'ёзныя збоі ў рабоце камунальных служб. Без святла, ацяплення і вады засталіся жыхары Хімак, Падольска, Сонечнагорскага і Раменскага раёнаў[1].

Адзін з самых гучных інцыдэнтаў быў у падмаскоўным Падольску (Маскоўская вобласць), дзе тысячы жыхароў засталіся без цяпла і выйшлі на мітынг[2]. Іх праблема дайшла спачатку да губернатара, потым - да федэральных уладаўВ замерзающем без отопления Подольске ввели режим ЧС, Следчага камітэта, МНС і нават прэзідэнта РФГендиректор из ФСБ и Гольяновской ОПГ? Что известно об оборонном заводе в Климовске, из-за которого без тепла остались тысячи людей.

Паведамленні аб аварыях прыходзілі таксама з Дзмітрава, дзе з-за аварыі без цяпла засталіся жыхары мікрараёна Касманаўтаў[3].

Клімаўск[правіць | правіць зыходнік]

У Клімаўску адбыўся прарыў цеплатрасы ад кацельні Клімаўскага спецыялізаванага патроннага завода. З-за гэтага ў населеным пункце ўвесь дзень не было цяпла і гарачай вады.

Раніцай 4 студзеня мясцовыя жыхары Клімаўска пачалі паведамляць у сацсетках, што засталіся без цяпла і гарачай вады. Мэр Падольска Рыгор Артамонаў адрэагаваў на тое, што адбылося толькі на наступны дзень, бліжэй да ночы. Сітуацыю ўскладняла тое, што завод з'яўляецца рэжымным аб'ектам, гэта павялічыла тэрмін ухілення аварыіВ подмосковном Климовске нет тепла из-за прорыва теплотрассы на патронном заводе (руск.).

Іншыя суб'екты Федэрацыі[правіць | правіць зыходнік]

У Прывакзальным раёне горада Архангельска жыхары шматкватэрнага дома сустрэлі Новы год без ацяплення з-за цечы ў падвале, якую не маглі ліквідаваць некалькі дзён. Акрамя таго, напярэдадні свята ў кватэрах прападала водазабеспячэнне, а ў першых чыслах студзеня ў доме не было гарачай вады[4].

9 студзеня, у Находка з-за аварыі на сетках больш за 6 тысяч жыхароў і 4 ўстановы для непаўналетніх засталіся без цеплазабеспячэння. Прычынай стала аварыя на лініі кацельні[5].

У саракаградусныя маразы адбылася цэлая серыя аварый у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе — Югра[6].

У ноч на 9 студзеня падача цяпла была абмежавана і ў ваенным гарадку Глотаўка ва Ульянаўскай вобласці[7].

У Екацерынбургу больш за тры сотні дамоў засталіся без ацяплення. Праблемы ўзніклі ў жыхароў Чкалаўскага раёна. 8 студзеня жыхары Шышымскай горкі атрымалі ад кампаніі «Энергазбыт Плюс» апавяшчэння аб тым, што ціск і тэмпература ў сістэме гарачага цеплазабеспячэння і ацяплення пагоршаны з-за рамонтных работ у кацельні «Паўднёвая». 324 шматкватэрныя дамы атрымлівалі цяпло і гарачую ваду са зніжанымі параметрамі з-за чаго у пад'ездах ляжаў снег[8].

17 шматкватэрных дамоў у Пензе, у якіх пражываюць больш за 2 тысячы чалавек, у мароз засталіся без ацяплення з-за аварыі на цепласетках[9].

У Краснадары месцамі зніклі адначасова вада, ацяпленне і электрычнасць[10].

11 студзеня ў Новасібірску ў выніку парыву на магістральнай цепласеці без ацяплення засталіся 400 жылых дамоў і аб'ектаў, а таксама 13 сацыяльных устаноў Ленінскага і Кіраўскага раёнаў горада. У выніку аварыі ўтварыўся фантан гарачай вады, які заліў найбліжэйшыя вуліцы[11].

Зноскі

  1. Ледяные батареи и режим ЧС. В Подмосковье тысячи людей остались без отопления в аномальные морозы: онлайн-репортаж
  2. «Дети одетые сидят дома, все болеют». Что происходит в Подольске, где жители вышли на площадь с требованием включить отопление
  3. Жители еще одного подмосковного города остались без тепла из-за аварии
  4. Новый год без отопления, подъезд — в тумане: жители Архангельска сняли на видео аварию в своем доме (руск.)
  5. Прокуратура: в Находке более шести тысяч жителей остались без тепла
  6. Жители Советского вторую неделю сидят без отопления, пока власти отчитываются о ликвидации коммунальной аварии (руск.)
  7. Подача тепла ограничена в военном городке в Ульяновской области из-за аварии (руск.)
  8. Снег лежит даже в подъездах. В Екатеринбурге остыли батареи в трех сотнях домов (руск.)
  9. Раньше всех. Ну почти
  10. Прокуратура проверит, почему жители Прикубанского округа Краснодара сидят без отопления и света (руск.)
  11. Сотни домов на левобережье Новосибирска остались без тепла