Перайсці да зместу

Хімкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Хімкі
руск.: Химки
55°54′ пн. ш. 37°27′ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Кіраўнік Дзмітрый Валошын
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1851[2]
Горад з 1939
Плошча 109,79[1] км²
Вышыня цэнтра 180 м
Часавы пояс UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 256 684 чал. (2024)[3]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 495, 498
Паштовы індэкс 141400–141446
Аўтамабільны код 50, 90, 150, 190, 750

admhimki.ru
Паказаць/схаваць карты
Хімкі (Расія)
Хімкі
Хімкі

Хімкі (руск.: Химки) — горад (з 1939) абласнога падпарадкавання ў Маскоўскай вобласці Расіі.

Хімкі — трэці па насельніцтву падмаскоўны горад.

Горад размешчаны на беразе канала імя Масквы. Хімкі непасрэдна прымыкаюць з паўночнага захаду да Масквы, то ёсць мяжа праходзіць па Маскоўскай кальцавой аўтамабільнай дарозе, а таксама з захаду, поўначы і усходу апярэзвае эксклаўныя маскоўскія раёны Куркіна і Малжаніноўскі.

Хімкі — адзіны населены пункт, які ўваходзіць у склад гарадской акругі Хімкі[4], у Хімках размешчана адміністрацыя гарадской акругі.

Паселішча было закладзена 13 лістапада 1851 года, калі была адчынена станцыя Пецярбурска-Маскоўскай чыгункі Хімская (зараз станцыя Хімкі), а пры ёй паўстала прыстанцыйнае мястэчка. Цягнікі стаялі на станцыі ўсяго 10 хвілін[5]. Станцыя была першай ад Масквы; яна была аднесеная да 4 класу, і паводле штацу ёй належалі касір, начальнік станцыі і ягоны памочнік і адзін жандар. На станцыі былі пабудаваныя драўляныя платформы, «гасцёўна» (вакзал), чыгуначная будка і жылы дом для чыгуначнікаў. У 1869 годзе ў мястэчку Хімская станцыя стала пражывалі 39 чалавек, галоўным чынам чыгуначныя рабочыя і служачыя. Ад станцыі да Пецярбурскай шашы праз лес была праведзена дарога — Царская алея (цяпер Маскоўская вуліца), якая да пачатку XX стагоддзя была брукавана.

У 1907 годзе станцыйнае мястэчка налічвала ўжо 47 двароў. У ім пабудавалі пошту, тэлеграф, прыватную аптэку, дзве каланіяльныя крамы, карчму, рэстарацыю з кегельбанам. Агульнае насельніцтва, з навакольнымі вёскамі і дачамі, складала 1,5 тысячы чалавек; летам насельніцтва за кошт дачнікаў налічвала каля 5 тысячаў чалавек.

У 2000 годзе ў горадзе адчынілася першая ў Расіі крама найбуйнейшага ў свеце мэблевага рытэйлера ІКЕА, які пасля стаў часткай гандлёвага комплексу МЕГА. Да 2005 года Хімкінскі комплекс МЕГА з’яўляўся найбуйнейшым на той момант гандлёвым цэнтрам Расіі і уключаў у сябе гіпермаркет французскай гандлёвай сеткі Ашан, будаўнічы супермаркет OBI, крамы сетак Калінка-Стокман, М-Відэа і дзясяткі іншых крамаў і прадпрыемстваў абслугоўвання.

У Хімках маецца футбольны клуб «Хімкі».

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Закон Московской области от 27.04.2012 N 42/2012-ОЗ "О внесении изменений в Закон Московской области "О статусе и границе городского округа Химки" (принят постановлением Мособлдумы от 19.04.2012 N 19/13-П)
  2. http://www.admhimki.ru/istoriya/istoriya-goroda/
  3. а б Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 годаРосстат, 2024.
  4. Устав городского окурга Химки Архівавана 24 верасня 2011.
  5. А. В. Белов. «Дачные поселения и пригороды на территории Московской губернии в конце XIX — начале XX века» // Вестник Московского Государственного Областного Университета, серия «История и политические науки», № 1, М., 2007, стр. 113—114
  6. (unspecified title)М.: 1852. — 954 с.
  7. http://elib.shpl.ru/ru/nodes/9037-vyp-24-moskovskaya-guberniya-1862#page/1/mode/grid/zoom/1СПб.: 1862.
  8. http://www.russian-family.ru/downloads/gubernii/moskovskaya%20guberniya/spravochnaya_knijzka_moskovskoy_gubernii_1890_g..pdfМ.: 1890. — 420 с.
  9. http://dlib.rsl.ru/viewer/01003091360#?page=1М.: 1929.
  10. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
  11. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  12. а б в Народная энциклопедия «Мой город». Химки
  13. а б в г д е ё http://istmat.info/files/uploads/18276/stat._ezh._rf_1994_demografiya.pdf
  14. Российский статистический ежегодник, 1998 год
  15. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  16. Народное хозяйство СССР 1922-1982 (Юбилейный статистический ежегодник)
  17. а б в г д http://istmat.info/files/uploads/21317/nx_5.pdf
  18. http://alcdata.narod.ru/USSR_70_1987М.: ЦСУ РСФСР. — 766 с.
  19. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
  20. Российский статистический ежегодник.2002 : Стат.сб. / Госкомстат России. – М. : Госкомстат России, 2002. – 690 с. – На рус. яз. – ISBN 5-89476-123-9 : 539.00.
  21. https://istmat.org/files/uploads/45329/4naselenie.pdf
  22. https://istmat.org/files/uploads/45390/07naselenie.pdf
  23. http://istmat.info/files/uploads/45859/07_naselenie.pdf
  24. http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
  25. http://istmat.info/files/uploads/46358/r_05.doc
  26. http://www.gks.ru/doc_2005/year05.zip
  27. http://www.gks.ru/doc_2006/year06.zip
  28. http://www.gks.ru/doc_2007/year07.zip
  29. http://www.gks.ru/doc_2008/year08.zip
  30. http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
  31. http://www.gks.ru/free_doc/new_site/perepis2010/croc/Documents/Vol1/pub-01-11.xlsxРосстат.
  32. http://www.gks.ru/bgd/regl/b11_04/IssWWW.exe/Stg/d04/3-p03.htm
  33. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям. Таблица 35. Оценка численности постоянного населения на 1 января 2012 года
  34. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктовРосстат, 2013. — 528 с.
  35. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
  36. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
  37. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
  38. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 годаМ.: Росстат, 2017.
  39. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаМ.: Росстат, 2018.
  40. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
  41. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
  42. Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года (по состоянию на 1 октября 2021 года)
  43. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2023 годаРосстат, 2023.