Вуліца Дзяржынскага (Магілёў)
Вуліца Дзяржынскага Магілёў | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | 530 м |
Назва ў гонар | Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі |
![]() |
Вуліца Дзяржы́нскага (руск.: улица Дзержинского) — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Трасіроўка сучаснай вуліцы не супадае з гістарычнымі, на адрэзку ад вуліцы Крыленкі да вуліцы Яцыны ідзе паралельна да былога 2-га Краснапольскага завулка. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў 1950-я гады. Названа ў 1952 годзе ў гонар Ф. Э. Дзяржынскага[1].
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Арыентавана з поўначы на поўдзень. Размешчана паміж броўкай левага берага ракі Дубравенкі і вуліцай Першамайскай, да якой паралельна. Пачынаецца ад вуліцы Крыленкі, перасякае вуліцу Яцыны, з усходу прымыкаюць Камісарыяцкі завулак і завулак Тані Карпінскай, пасля скрыжавання з якім пераходзіць у Чырвоны завулак. Працягласць 530 м.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Пераважае забудова 5-, 6-, 7-павярховымі жылымі дамамі[1].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f6/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%94%D0%B7%D1%8F%D1%80%D0%B6%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%9E_%D0%B6%D0%BD%D1%96%D1%9E%D0%BD%D1%96_%2804%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%94%D0%B7%D1%8F%D1%80%D0%B6%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%9E_%D0%B6%D0%BD%D1%96%D1%9E%D0%BD%D1%96_%2804%29.jpg)
- № 1 (вул. Крыленкі, 8) — Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна.
- № 6 — былы дзіцячы сад № 8.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e7/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%9C%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B2%D0%B5%D1%87%D0%B0%D1%80_2018_%2812%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%9C%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B2%D0%B5%D1%87%D0%B0%D1%80_2018_%2812%29.jpg)
- № 7 — Абласны цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў упраўлення ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама (архітэктар М. Янчык). Пабудаваны будынак Кустовага інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Мінжылкамгаса БССР[2].
- № 7А — банк БелВЭБ.
Зноскі
- ↑ а б Дзержинского улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзержинского улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Дзяржынскага (Магілёў)