Канатопскі трамвай
Выгляд
| Канатопскі трамвай | |
|---|---|
| | |
| Трамвайная сістэма | |
| Краіна |
|
| Горад | Канатоп |
| Тып сістэмы | пасажырская |
| Дата адкрыцця | 25 снежня 1949 года |
| Колькасць маршрутаў | 3 |
| Даўжыня кантактнай сеткі | 27,8 |
| Даўжыня кантактнай сеткі ў перыяд максімальнага развіцця | 27,8 |
| Агульная даўжыня маршрутаў | 44,9 |
| Колькасць трамвайных паркаў | 1 |
| Колькасць трамвайных паркаў у перыяд максімальнага развіцця | 1 |
| Колькасць вагонаў | 16 |
| Колькасць вагонаў у перыяд максімальнага развіцця | 44 |
| Мадэлі эксплуатаваных трамваяў |
КТМ-5М3 К-1 |
| Шырыня каляіны | 1524 мм |
| Тып сілкавання | кантактная сетка |
| Напружанне кантактнай сеткі | 550 У |
| Працягласць самага доўгага маршруту | № 2 (21,1 км) |
| Працягласць самага доўгага маршруту за ўсю гісторыю сістэмы | № 2 |
Канатопскі трамвай (укр.: Конотопський трамвай, [konoˈtɔpsʲkɪj t̪rɑmˈʋɐi̯]) быў пушчаны ў Канатопе 25 снежня 1949 года. Па стане на 2019 год маецца 3 маршруты, 27,8 км сеткі, 1 дэпо і 16 вагонаў.
Трамвайная сетка складаецца з трох ліній і мае агульную працягласць 28 км, з’яўляючыся, такім чынам, адной з самых маленькіх трамвайных сетак ва Украіне. Значная частка сеткі з’яўляецца аднапутнай (з раз’ездамі). Частка вуліц, па якіх праходзіць трамвай, не мае цвёрдага пакрыцця. Лініі абслугоўваюцца трамваямі тыпу КТМ-5, пабудаванымі з 1975 па 1989 на Усць-Катаўскім вагонабудаўнічым заводзе імя С. М. Кірава (УКВЗ).
Трамваі выходзяць на маршруты з 6:00 да 20:00. Праезд у Канатопскім трамваі каштуе 2,00 грыўны, незалежна ад адлегласці.
Маршруты
[правіць | правіць зыходнік]- 1 вул. Дэпоўская — Заграбелле (40-хвілінны такт)
- 2 вул. Рабашапка — завод «Матордэталь» (55-хвілінны такт) (найбольш працяглы маршрут)
- 3 вул. Дэпоўская — Пасёлак КВРЗ (35-хвілінны такт)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канатопскі трамвай- Схема маршрутаў па стане на студзень 2010 года
- Фотагалерэя і база даных на сайце СТТС