Луганская Народная Рэспубліка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Луганская Народная Рэспубліка
Flag of the Lugansk People's Republic (Official).svg Герб Луганскай Народнай Рэспублікі
Сцяг Луганскай Народнай Рэспублікі Герб Луганскай Народнай Рэспублікі
Location of Lugansk People's Republic.png
Заяўленая тэрыторыя ДНР
Дзяржаўны гімн Луганскай Народнай Рэспублікі
Заснавана 28 красавіка 2014
Абвяшчэнне незалежнасці 12 мая 2014 (ад Украіны)
Дыпламатычнае прызнанне
Flag of South Ossetia.svg Паўднёвая Асеція
Афіцыйныя мовы руская, украінская[1]
Сталіца Луганск
Найбуйнейшыя гарады Луганск, Алчэўск
Форма кіравання
Кіраўнік
Прэм'ер-міністр
Ігар Платніцкі
Сяргей Каракін
Валюта расійскі рубель
Тэлефонны код +380 64
Часавыя паясы UTC+3

Луганская Народная Рэспубліка (скарочана ЛНР) — прызнанае толькі Паўднёвай Асеціяй[заўв. 1] квазідзяржаўнае ўтварэнне[2] ў межах меншай часткі Луганскай вобласці Украіны, аб стварэнні якой ў красавіку 2014 года ў ходзе дэманстрацый на паўднёвым усходзе Украіны[3] абвясцілі прыхільнікі федэралізацыі Украіны.[заўв. 2]. Паводле Канстытуцыі Украіны, тэрыторыя, на якую прэтэндуе ЛНР, з'яўляецца часова акупаванай расійскімі ўзброенымі сіламі неад'емнай часткай Украіны[4]. Большая частка самазаяўленай тэрыторыі т.зв. ЛНР кантралюецца ўкраінскімі ўладамі.

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Генеральная пракуратура Украіны 17 мая 2014 года абвясціла ЛНР тэрарыстычнай арганізацыяй. Ведамства патлумачыла, што гэтая структура мае ўсе адпаведныя прыкметы: выразную іерархію, каналы фінансавання і паставак зброі. Па фактах дзейнасці кіраўніцтва т. зв. «рэспублік» расследуюцца крымінальныя справы[5].

У сваю чаргу, кіраўніцтва ЛНР заяўляе, што лічыць цэнтральны ўрад «кіеўскай хунтай», які здзяйсняе злачынствы супраць насельніцтва рэспублікі[6][7].

Палітычны статус[правіць | правіць зыходнік]

12 мая 2014 года пасля рэферэндуму аб самавызначэнні Луганскай Народнай Рэспублікі ўлады ЛНР абвясцілі суверэнітэт і выказалі жаданне ўступіць у склад Расіі, а таксама аб'яднацца з Данецкай Народнай Рэспублікай у Наваросію[8]. 11 чэрвеня 2014 г. Кіраўніцтва ЛНР звярнулася да Расійскай Федэрацыі, а таксама да 14 іншых дзяржаў з просьбай аб прызнанні яе незалежнасці[9]. Да 18 чэрвеня 2014 г. на гэтую просьбу адрэагавала толькі часткова прызнаная дзяржава Рэспубліка Паўднёвая Асеція[10][11][12].

Паводле Канстытуцыяй Украіны Луганская вобласць уваходзіць у склад Украіны. Дзейсны ўрад Украіны ўспрымае людзей, якія абвясцілі ЛНР, як сепаратыстаў і тэрарыстаў. Аднак дэпутаты аблсавету Луганскай вобласці лічаць, што варта паважаць волю грамадзян, якія выказаліся на рэферэндуме ЛНР[13]. Яго старшыня В. Галенка ахаратарызаваў сілавую аперацыю Кіева як «антытэрарыстычную па назве, а па сутнасці тэрарыстычную і накіраваную супраць свайго народа»[14].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Доля ўкраінскага и рускага насельніцтва тэрыторыі (у межах вобласці па дадзеных перапісу 2001) складае каля 58 % і 39 % адпаведна, доля рускай мовы як роднай мовы — каля 69 %, украінскай — 30 %[15].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  • Заўвагі
  1. Якая сама не з'яўляецца прызнанай дзяржавай.
  2. Адэпты федэралізацыі, у т.л. некаторыя палітыкі, назвалі ўяўнай прычынай такога кроку адсутнасць канструктыўнага дыялогу з уладамі ў Кіеве, якія, з іх слоў, ігнаруюць патрэбы і чаканні рэгіёну
  • Крыніцы
  1. Конституция Луганской народной республики, ст. 10 п. 1
  2. Южная Осетия официально признала независимость Луганской Народной Республики
  3. Ukraine-Krise: Demonstranten in Donezk rufen souveräne Volksrepublik aus (англ.) . Spiegel (2014-04-07).
  4. Пастанаўленне аб прызнанні асобных раёнаў, гарадоў, пасёлкаў і вёсак Данецкай і Луганскай абласцей часова акупаванымі тэрыторыямі
  5. САМОПРОВОЗГЛАШЁННЫЕ В ДОНЕЦКЕ И ЛУГАНСКЕ «НАРОДНЫЕ РЕСПУБЛИКИ» ПРИЗНАНЫ ТЕРРОРИСТИЧЕСКИМИ ОРГАНИЗАЦИЯМИ
  6. Последние новости Украина Последние новости с Украины Последние новости в Украине Последние новости Донбасс Последние новости ЛНР Последние новости Луганской Республики
  7. Пресс-служба ЛНР: Киев собирается применить бактериологическое оружие // НТВ.Ru
  8. «Донецкая Народная Республика» хочет объединиться с Луганской областью
  9. Луганская Народная Республика обратилась к России с просьбой о признании её независимости
  10. Южная Осетия признала независимость Луганской народной республики | В мире | Политика | Аргументы и Факты
  11. Южная Осетия признала независимость Луганской народной республики
  12. Южная Осетия признала независимость Луганской народной республики | EastKorr — Восточный корреспондент
  13. Заявление президиума Луганского областного совета | Луганский областной совет
  14. Диалог или ультиматум? | Луганский областной совет
  15. Всеукраинская перепись населения 2001. Национальный состав населения, гражданство.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]