Канвенцыя краін Чарнаморскага рэгіёна аб супрацоўніцтве ў галінах культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Канвенцыя краін Чарнаморскага рэгіёна аб супрацоўніцтве ў галінах культуры, адукацыі, навукі і інфармацыіканвенцыя, падпісаная 6 сакавіка 1993 года ў г. Стамбул (Турцыя) прадстаўнікамі Азербайджана, Албаніі, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі, Румыніі, Турцыі і Украіны. Канвенцыя ратыфікавана Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь XII-га склікання 26 лістапада 1993 года[1].

Асноўныя палажэнні Канвенцыі[правіць | правіць зыходнік]

У гэтым шматбаковых дакуменце адзначалася важнасць развіцця больш цеснага і шырокага супрацоўніцтва ў вызначаных сферах для найбольш эфектыўнага выкарыстання багацця векавых традыцый і культурнай спадчыны, плённасці кантактаў і ўзаемадзеяння паміж рознымі культурамі, якія маюць спецыфічныя рысы Чарнаморскай культурнай прасторы, на падставе ўзаемнай павагі, узаемадзеяння і цярпімасці.

Зноскі

  1. Канвенцыя краін Чарнаморскага рэгіёна аб супрацоўніцтве ў галінах культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі, Стамбул, 6 сакавіка 1993 г. // Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. — 1993. — № 34. — Арт. 442.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]