Кандрат Зігмундавіч Церах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кандрат Зігмундавіч Церах
Міністр гандлю СССР
26 снежня 1986 — 26 лістапада 1991
Прэм’ер-міністр: Мікалай Рыжкоў
Прэзідэнт: Міхаіл Гарбачоў (15 сакавіка 199025 снежня 1991)
Папярэднік: Рыгор Вашчанка
Пераемнік: пасада скасаваная
 
Партыя: КПСС ад 1958
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Месца працы:
Нараджэнне: 26 лістапада 1935(1935-11-26) (83 гады)
Дзеці: дачка Аксана, сын Уладзімір
 
Узнагароды:

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»

Кандрат Зігмундавіч Церах (26 лістапада 1935, Альковічы, цяпер Вілейскі раён) — савецкі і беларускі гаспадарчы дзеяч, апошні міністр гандлю СССР (19861991).

Член КПСС ад 1958 года. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (19871989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кандрат Церах нарадзіўся 26 лістапада 1935 года ў вёсцы Альковічы Віленскага ваяводства Польшчы, цяпер Вілейскага раёна Мінскай вобласці[1] ў сям’і незаможных сялян.

У 1952 годзе з адзнакай скончыў Баранавіцкую гандлёва-кааператыўную школу. У 1966 — завочна Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі.

Праца[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ў Маскве

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Людміла Іосіфаўна, дачка — Аксана, сын — Уладзімір.

Цытаты[правіць | правіць зыходнік]

Што разбурыла СССР?[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя эканамісты і палітыкі лічаць, што пачатак развалу СССР паклала вядомая пастанова аб барацьбе з п’янствам. За 4 гады з таваразвароту выбыла 63 мільярды рублёў, а долар тады каштаваў 63 капейкі.

... Вінаватыя канкрэтныя людзі, якія прымалі рашэнні. Зразумела, у першую чаргу, вінаваты Гарбачоў – канчатковае рашэнне было за ім. На Брэжнева таксама націскалі непітушчыя, але ён не пайшоў на гэта. З п’янствам змагацца трэба, але іншымі метадамі.

Мне давялося прысутнічаць на пасяджэнні палітбюро, калі абмяркоўваўся гэтае фатальнае пытанне. Выступалі ўсе, прыводзілі шмат лічбаў: колькі гіне людзей ад п’янства, як гэта ўплывае на вытворчасць, на выхаванне дзяцей. Больш за ўсіх выступалі тады Лігачоў і Саломенцаў. Іх довады былі пераканаўчымі. Але ніхто не сказаў, што гэтым быццам бы правільным рашэннем краіну заганяюць у тупік. Ад 10 гадзін раніцы і да 10 вечара ішло абмеркаванне. А завяршылася тым, што рашэнне ў рэшце рэшт было прынята, але з вялікім спазненнем.

... Гэта прывяло да таго, што стаў трашчаць бюджэт. У продажы не стала цукру, таму што разгарнулася самагонаварэнне. Скараціліся закупкі харчавання за мяжой, людзі сталі атручвацца ад ужывання з утрыманнем спірту напояў, пачалі высякаць вінаграднікі...[3]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Памяць. Вілейскі раён. // Церах Кандрат Зыгмундавіч. — Мн.: БелТА., 2003. — С. 577 — 578. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларуі.). — 3 000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.
  2. Российский Государственный Торгово-Экономический Университет // Российский Государственный Торгово-Экономический Университет
  3. Виктор Пушкарев: Последний министр торговли СССР(руск.)  // «Деловая пресса».
  4. Знiчкi Айчыны: Вілейка // «Голас Радзімы»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Рыгор Іванавіч Вашчанка
Міністр гандлю СССР
26 снежня 198626 лістапада 1991
Пераемнік:
Міністэрства спыніла існаванне