Канелюры
Выгляд
Канелю́ры (ад фр.: cannelure — жалабок) — жалабкі вертыкальныя на ствале калоны або пілястры і гарызантальныя на базе калоны іанічнага ордара. Сфарміраваліся ў архітэктуры Старажытнай Грэцыі ў дарычным ордары. У Заходняй Еўропе, Расіі і на Беларусі пашыраны ў архітэктуры барока і класіцызму.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канелюры