З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Cannabis sativa )
Двухдомная травяністая расліна вышынёю да 4 м. Мужчынскія асобіны — маніцы, жаночыя — мацёркі. Сцябло прамое, укрытае залозістымі валаскамі. Кветкі маніц у мяцёлчатых суквеццях , мацёрак — у галоўчатых. Плод — аднанасенны арэшак .
Лубнавалакністая, алейная і прадзільная расліна. Даюць валакно — пяньку . З насення атрымліваюць 30—35 % алею . Канапляная макуха — каштоўны корм. З кастрыцы вырабляюць паперу і будаўнічыя матэрыялы.
З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[ 9] .
Зноскі
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 30. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. — Витебск, 1888.
↑ З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. — Вiльня, Субач 2, 1924.
↑ Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921
↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
↑ Рытов М. В. (руск.) (бел. Русские лекарственные растения. т. I. — Петроград, 1918.
↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929.
↑ Определён список наиболее опасных растений (руск.)
Конопля посевная : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)