Канстанцін Аляксеевіч Мартынецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Аляксеевіч Мартынецкі
Нараджэнне 7 лістапада 1955(1955-11-07) (68 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды

Канстанцін Аляксеевіч Мартынецкі (7 лістапада 1955, Гарадок, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 7 лістапада 1955 года ў г. Гарадок Віцебскай вобласці.

У 1974—1976 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1976—1979 гадах працаваў рабочым, інжынерам-тэхнолагам на Мінскім аўтамабільным заводзе. У 1979—1981 гадах — старшы інжынер, інжынер-тэхнолаг II катэгорыі, вядучы канструктар Праектна-канструктарскага і тэхналагічнага бюро па механізацыі з вопытнай вытворчасцю.

У 1981 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці. У 1982—1986 гадах працаваў інструктарам, вядучым аддзелам у Маскоўскім РК КПБ Мінска, у 1986—1992 гадах — намеснікам начальніка, начальнікам упраўлення бытавога абслугоўвання Мінгарвыканкама[1].

У 1992—2000 гадах працаваў кіраўніком спраў Выканаўчага сакратарыята СНД, затым — Выканаўчага камітэта СНД. З 2000 па 2007 год занімаў кіруючыя пасады ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў[2]. У 2007—2015 гадах быў кіраўніком Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 3 красавіка 2015 года[3] да 5 снежня 2016 года[4] працаваў першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі