Канстанцін Дзмітрыевіч Ушынскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Дзмітрыевіч Ушынскі
Konstantin Dmitrievich Ushinskii.jpg
Дата нараджэння

19 лютага (3 сакавіка) 1823

Месца нараджэння

Тула, Расійская імперыя

Дата смерці

22 снежня 1870 (3 студзеня 1871) (47 гадоў)

Месца смерці

Адэса, Расійская імперыя[1]

Месца пахавання

Vydubychi Monastery[d]

Грамадзянства

Flag of the Russian Empire (black-yellow-white).svg Расійская імперыя

Род дзейнасці

педагог

Навуковая сфера

педагогіка

Альма-матар

Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава

Подпіс

Подпіс

Commons-logo.svg Канстанцін Дзмітрыевіч Ушынскі на Вікісховішчы
Konstantin D. Ushinsky.jpeg

Канстанцін Дзмітрыевіч Ушынскі (2 сакавіка 18243 студзеня 1871) — адукацыйны дзеяч Расійскай імперыі, педагог, кандыдат юрыспрудэнцыі і прававед украінскага паходжання, адзін з заснавальнікаў педагагічнай навукі і народнай школы ў Расійскай імперыі, аўтар прац па тэорыі і гісторыі педагогікі, падручнікаў для навучання і артыкулаў па педагогіцы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў на розных пасадах у Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі, Гатчынскім сіроцкім інстытуце і Смольным інстытуце высакародных дзяўчын. Таксама працаваў рэдактарам і пісаў артыкулы для такіх часопісаў як «Современник», «Библиотека для чтения», «Журнал для воспитания» і «Журнал Министерства народного просвещения».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У педагагічнай сістэме Ушынскага важнае месца займае вучэнне пра мэты выхавання, якія вызначаліся ім як падрыхтоўка чалавека да жыцця і працы, як фарміраванне ў чалавека пачуцця абавязку перад народам і выхаванне ў чалавека патрыятызму. У выхаванні дзяцей ён надаваў значнае месца сям'і і лічыў вельмі неабходным сямейнае выхаванне.

Акрамя таго, ён надаваў вялікае значэнне мове народа, бо, паводле яго слоў, «калі вымерла мова ў вуснах народа, вымер і народ». Педагог сцвярджаў, што кожны народ мае права мець школу на роднай мове, асуджаў царызм за забарону вывучэння ўкраінскага мовы ў школах на ўкраінскіх землях. Вызначыў асноўныя шляхі і сродкі развіваючага навучання, быў змагаром класна-ўрочнай сістэмы навучання, уліку ўзроставых і псіхалагічных асаблівасцяў дзяцей. Ён надаваў велізарнае значэнне працы ў псіхалагічным і фізічным развіцці чалавека, паказваў на кіруючую ролю школы і асобы настаўніка ў выхаванні дзяцей.

Зноскі