Канстанцін Міхайлавіч Зубовіч
Выгляд
Канстанцін Міхайлавіч Зубовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 снежня 1944 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | чырвонаармеец |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Канстанцін Міхайлавіч Зубовіч (1904, вёска Папоўцы, Вілейскі раён, Мінская вобласць — 28 снежня 1944) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Да прызыву ў армію займаўся сельскай гаспадаркай. У Вялікую Айчынную вайну з лістапада 1944 года на фронце. У снежні 1944 года войскі 2-га Украінскага фронту фарсіравалі раку Дунай на тэрыторыі Венгрыі. Гвардыі радавы К. М. Зубовіч у ліку першых дасягнуў правага берага ракі, гранатамі знішчыў кулямётны разлік праціўніка, агнём з захопленага кулямёта дапамог авалодаць плацдармам і адбіць пяць варожых контратак. Загінуў у баі 28 снежня 1944 года. Пахаваны ў Будапешце.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Яго імем названы вуліцы ў г. Вілейка, у в. Нарач; у в. Папоўцы на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зубо́віч Канстанцін Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 117. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).