Перайсці да зместу

Нарачанскі сельсавет (Вілейскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нарачанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Вілейскі раён
Уключае 35 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Нарач
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 429
Плошча 170,9 км²
Нарачанскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1771
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Нарача́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Нарач.

Геаграфічнае становішча

[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны ў заходняй частцы Вілейскага раёна. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Нарач знаходзіцца за 17 кіламетраў ад райцэнтра горада Вілейка, за 115 кіламетраў ад горада Мінска. Нарачанскі сельсавет мяжуе з Іжскім, Любанскім, Асіпавіцкім сельсаветамі Вілейскага раёна і Вішнеўскім сельсаветам Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Бараўцаўскі сельсавет у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Бараўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 11 верасня 1975 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Нарач, сельсавет перайменаваны ў Нарачанскі. 16 снежня 1982 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рускасельскага сельсавета (24 населеныя пункты: Бабішча, Вайдзені, Гіры, Доўгае, Кавалі, Камарышкі, Канстанполле, Касічы, Красніца, Кузьмішкі, Купля, Ляхаўшчына, Мацавічы, Мечаі, Мішуты, Наберажная, Падклённе, Парамец-II, Прынта, Родзевічы, Рускае Сяло, Ручыца, Ялажычы, Ярмолічы)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1690 чалавек[2], з іх 94,0 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,6 % — палякі[3]; паводле перапісу 2019 года — 1429 чалавек[4].

Усяго насельніцтва (2011 год) у сельсавеце — 1652, у тым ліку:

  • Маладзей працаздольнага ўзросту — 246
  • Працаздольнага ўзросту — 936
  • Старэй працаздольнага ўзросту — 470

Нарачанскі сельсавет уключае 35 населеных пунктаў:

Вытворчая сфера

[правіць | правіць зыходнік]
  • Нарачанскае лясніцтва ДЛГУ «Вілейскі лясгас»
  • ДУП «Вілейская ЖКГ» кацельная Нарач
  • ПАВП-16
  • ААТ «Нарачанскія зоры»
  • ААТ «Вілейскі райаграсэрвіс» дапаможная гаспадарка «Дружба»

Сацыяльна-культурная сфера, адпачынак

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ахова здароўя: сельская доктарская амбулаторыя, 2 фельчарска-акушэрскіх пункта
  • Адукацыя: сярэдняя агульнаадукацыйная школа, дашкольная ўстанова
  • Культура: СДК, клуб-бібліятэка.
  • У вёсцы Красніца размешчана аграэкасядзіба «Рачная», у вёсцы Навасады — «Таямніца».

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 снежня 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 3 (1737).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2025. Праверана 20 снежня 2023.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 20 снежня 2023.
  5. Вучань і яго настаўніца з Рускасельскай школы сустрэліся праз 56 гадоў (+ старое фота) Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.