Перайсці да зместу

Канстанцін Фёдаравіч Захараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Фёдарваіч Захараў
Константин Фёдорович Захаров
Дата нараджэння 2 красавіка 1919(1919-04-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1944(1944-01-13) (24 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы
Гады службы 19371944
Званне
Капітан ВПС СССР
Капітан ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін Фёдаравіч Захараў (1919-1944) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Канстанцін Захараў нарадзіўся ў красавіку 1919 года ў Іванава-Вазнясенску. Скончыў школу, адзін курс Іванаўскага хімічнага тэхнікума і аэраклуб. У 1937 годзе Захараў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1939 годзе ён скончыў Пермскую ваенную авіяцыйную школу. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на яе франтах. Прымаў удзел у баях на Заходнім, Бранскім, Цэнтральным і Беларускім франтах. Удзельнічаў у бітве за МасквуКурскай бітве. Лётаў на самалётах «І-16», «Міг-3», «Як-7б», «Як-9»[1].

Да студзеня 1944 года капітан Канстанцін Захараў камандаваў эскадрылляй 233-га знішчальнага авіяпалка 234-й знішчальнай авіядывізіі 16-й паветранай арміі Беларускага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 190 баявых вылетаў, прыняў удзел у 41 паветраным баі, збіў 15 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 1 — у складзе групы. 13 студзеня 1944 года падчас штурмовки нямецкай аўтамабільнай калоны, калі самалёт Захарава быў падбіты, а лётчык накіраваў яго на згрупаванне войскаў праціўніка. Пахаваны ў Мазыры[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 жніўня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» капітан Канстанцін Захараў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені[1].

У гонар Захарава названа вуліца ў Іванава[1].

Зноскі

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Подвиг. 3-е издание, испр. и доп. Ярославль, 1980