Перайсці да зместу

Канстанцін Фёдаравіч Шэўчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Фёдаравіч Шэўчык
Нараджэнне 5 студзеня 1948(1948-01-05) (76 гадоў)
Адукацыя

Канстанцін Фёдаравіч Шэўчык (нар. 5 студзеня 1948, в. Лахва Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі будаўнік, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік.

Працоўную дзейнасць пачаў рабочым на Мікашэвіцкім лесазаводзе Лунінецкага раёна. Працаваў стропальшчыкам на заводзе нафтавага машынабудавання ў горадзе Валгаградзе, РСФСР. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам, прарабам, старшым прарабам, намеснікам начальніка, галоўным інжынерам, начальнікам перасоўнай механізаванай калоны № 30 трэста «Пінсксаўгасбуд». Быў намеснікам старшыні Пінскага райвыканкама. Займаў пасаду генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Пінсксаўгасбуд».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі