Перайсці да зместу

Лахвенскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лахвенскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лунінецкі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лахва
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 359
Лахвенскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00

Ла́хвенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — вёска Лахва.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці (з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай вобласці). 8 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Любанскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2861 чалавек[3], з іх 97,2 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 2359 чалавек[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 26. — 248 с. 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 6 лістапада 2018.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2024. Праверана 30 красавіка 2024.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.