Транята
Транята | ||
![]() | ||
Гравюра з выявай Траняты, XVI стагоддзе | ||
| ||
---|---|---|
1263 — 1264 | ||
Папярэднік | Міндоўг | |
Пераемнік | Войшалк | |
Дзейнасць | манарх | |
Нараджэнне | 1210 | |
Смерць | 1264 | |
Дынастыя | Гедзімінавічы | |
Бацька | Эрдзівіл | |
Маці | Mother of Treniota[d] | |
Дзеці | Елісей Лаўрышаўскі | |
Транята (~1210 — 1264) — князь жамойцкі (?-1264), вялікі князь літоўскі (1263-1264).
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Паводле пазнейшых крыніц Транята быў пляменнікам Міндоўга — сынам яго сястры і жамойцкага князя Эрдзівіла. Упершыню згадваецца пад 1260—1261 гадамі ў Лівонскай старэйшай рыфмаванай хроніцы, калі пад яго кіраўніцтвам Жамойць скінула ўладу немцаў, якім гэтыя землі перадаў Міндоўг. Пасля паўстання Транята прапанаваў Міндоўгу вярхоўную ўладу над Жамойцю, але з умовай, каб апошні адмовіўся ад хрышчэння і ўзначаліў барацьбу супраць немцаў. Міндоўг пагадзіўся, але Транята не жадаў страты сваёй ўлады і ў 1263 быў адным з арганізатараў забойства Міндоўга, пасля чаго заняў вялікакняскі сталец. Полацкі князь Таўцівіл лічыў свае правы на сталец больш важкімі і хацеў забіць Траняту, але праз здраду аднаго з полацкіх баяраў сам быў забіты. Праз кароткі час Транята быў забіты змоўшчыкамі — колішнімі слугамі Міндоўга.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Насевіч В. Транята //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 518.
Папярэднік: Міндоўг |
вялікі князь літоўскі 1263–1264 |
Пераемнік: Войшалк |