Руская Праўда
Руская Праўда (стар.-руск. правда роусьская, альбо правда рускаа, тут «праўда» у значэнні лац. Iustitia, грэч. Δικαίωμα) — зборнік прававых нормаў Старажытнарускай дзяржавы, датаваны рознымі гадамі, пачынаючы з 1016. З'яўляецца асноўнай пісьмовай крыніцай рускага права. Звязаны з Яраславам Мудрым.
Першаадкрывальнікам Рускай Праўды для гістарычнай навукі з'яўляецца В. Н. Тацішчаў, які выявіў Кароткую яе рэдакцыю.
Руская Праўда ўтрымлівае нормы крымінальнага, спадчыннага, гандлёвага і працэсуальнага заканадаўства; з'яўляецца галоўнай крыніцай прававых, сацыяльных і эканамічных адносін Старажытнарускай дзяржавы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Руская праўда // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. С. 465.