Капліца-пахавальня Сенажацкіх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Капліца-пахавальня Сенажацкіх
53°54′15″ пн. ш. 30°19′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцкая Царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Дата пабудовы 1904 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г00058Зшыфр 512Г00058З
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Капліца-пахавальня Сенажацкіх — капліца на каталіцкіх могілках па вул. Лазарэнкі ў Магілёве. Помнік архітэктуры неакласіцызму.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1904 годзе з цэглы як родавая пахавальня Сенажацкіх[1]. Перададзена вернікам пасля пачатку перабудовы[2] і асвячона 25 лістапада 1989 года[1], належыць да каталіцкай парафіі Святых Ядвігі і Казіміра.

Адрэстаўраваная рукамі вернікаў, пэўны час выконвала ролю касцёла. Цяпер кожны год на свята Св. Антонія (апекуна г. Магілёва) да яе ладзіцца ўрачыстая працэсія ад касцёла Св. Станіслава[2]

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Бакавы фасад

Кампактны прамавугольны ў плане будынак пад пакатым 2-схільным дахам. Да фасада далучана 4-гранная вежа-званіца з прамавугольным уваходным праёмам пад трохвугольным франтонам і арачным аконным праёмам над ім. Трохвугольнымі франтонамі завершаны і грані званіцы, крапаваныя па баках арачнымі нішамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і пілонамі ў прасценках. Мастацка-эстэтычная выразнасць дасягаецца высакаякаснай чырвонацаглянай муроўкай. Помнік архітэктуры неакласіцызму[1].

Зноскі

  1. а б в Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  2. а б Пушкін, І. А. Гістарычная і культурная спадчына горада Магілёва : Курс лекцый. — Магілёў: УА МДУХ, 2006. — 150 с. Архівавана 21 снежня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]