Капліца Маці Божай Ружанцовай (Беліца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Капліца Маці Божай Ружанцовай
Капліца Маці Божай Ружанцовай
53°38′55″ пн. ш. 25°18′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Беліца (Лідскі раён)
Канфесія каталіцтва
Стан дзейнічае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Капліца Маці Божай Ружанцовай — каталіцкая капліца, якая знаходзіцца на паўднёвай ускраіне в. Беліца (Лідскі раён), на старых могілках. Помнік народнага драўлянага дойлідства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Капліца на парафіяльных могілках у Беліцы была пабудавана дамініканцамі каля 1824 года з дрэва, асвечана пад тытулам Маці Божай Ружанцовай. Яна выконвала функцыю каталіцкай святыні ў час, калі касцёл Святога Юрыя ў Беліцы быў забраны пад праваслаўную царкву.

У сярэдзіне ХХ ст. старажытны касцёл у Беліцы быў зачынены, стаяў занядбаны і з часам быў знішчаны. Аднак драўляная капліца не толькі захавалася, але была залічана да шэрагу помнікаў архітэктуры. Злева ад святыні паставілі каркасную металічную званіцу. 22 жніўня 1992 года капліца пасля рэканструкцыі была асвечана гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Капліца ўяўляе сабою прамавугольны зруб з трохграннай алтарнай часткай, арыентаванай на паўночны захад, да якой з правага боку прыбудавана сакрыстыя. У 1990-я гады капліцу падоўжылі ў алтарным напрамку, павялічыўшы яе даўжыню амаль удвая. Святыня накрыта двухсхільным дахам з вальмамі над алтаром і завершана чацверыковай шатровай вежачкай над уваходам. У нішы ўваходнага франтона ад пачатку існавання капліцы ўсталявана разьбяная фігура св. Яна Непамука.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Залавы інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной столлю. Галоўны алтар з тытульным абразом Маці Божай Ружанцовай меў дзве алтарныя кампазіцыі: злева — Найсвяцейшай Панны Марыі (абраз у сярэбранай шаце, перавезены са знішчанай філіі ў Крывічах) і фігура Маці Божай, справа — Маці Божай Вострабрамскай і фігура Пана Езуса. Таксама ў капліцы захоўваўся вялікі абраз Святога Юрыя з галоўнага алтара беліцкага касцёла і вялікі абраз Святой Сям’і з Ельні. Святыні з капліцы былі затым перададзены ў новаадбудаваны касцёл Святога Юрыя (Беліца).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць /АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1986.- 371 с., іл.
  • Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]