Каралеўскія палацы Абамея
Каралеўскія палацы Абамея* | |
---|---|
Royal Palaces of Abomey** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Краіна | ![]() |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | iv |
Спасылка | 323 |
Рэгіён*** | Афрыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1985 (9 сесія) |
У небяспецы | 1985-2007 |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Каралеўскія палацы Абамея — комплекс з 12 палацаў дагамейскіх правіцеляў, плошча — 40 га ў цэнтры бенінскага горада Абамей, аб’ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.[1]
Кожны новы кароль Беніна, які кіраваў краінай з 1625 па 1900 гг., будаваў уласны палац побач са старым будынкам рэзідэнцыі.
Каралеўскія палацы Абамея — велізарны архітэктурны ансамбль, акружаны агульнай сцяной. У канцы 19 ст. яго большая частка была знішчана пажарам.
Унутраныя інтэр’еры ўпрыгожаны насценным жывапісам і бронзавай скульптурай. Звонку будынкі ўпрыгожваюць бронзавыя барэльефы. Акрамя таго, кожны кароль будаваў асобны палац у самім горадзе.
Пасля разбуральнага тарнада ў 1984 г. палацы былі ўнесены ЮНЕСКА ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. З таго часу рэалізоўвалася праграма па кансервацыі і рэстаўрацыі гэтага ўнікальнага комплексу, які сведчыць пра культуру, архітэктуру і традыцыйныя тэхналогіі старажытнай дзяржавы. Створаны музей, у якім можна ўбачыць прадметы культа вуду і аб’екты мастацтва.
У 2007 г. комплекс выключаны са спісу аб'ектаў Сусветнай спадчыны, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.[2]
Зноскі
- ↑ Каралеўскія палацы Абамея . ЮНЕСКО. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2012. Праверана 21.05.2011.
- ↑ Решение - 31COM 8C.3 - Абнаўленне спісу аб'ектаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення . ЮНЕСКО. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2012. Праверана 21.05.2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.