Спіс кіраўнікоў Леона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каралеўства Леон у 1030 годзе

Сярэднявечнае Каралеўства Леон (ісп.: Reino de León), якое размяшчалася ў паўночна-заходняй частцы Пірэнейскага паўвострава, было ўтворана ў 910 годзе пасля падзелу каралеўства Астурыя паміж сынамі караля Альфонса III. Старэйшы з іх, Гарсія, атрымаў Леон, другі сын Ардонья — Галісію, а малодшы Фруэла — Астурыю. У 914 годзе да Леона была далучана Галісія, а ў 924 годзе землі Леона, Галісіі і Астурыі зліліся ў каралеўства Леон, сталіцай якога стаў аднайменны горад.

У 923 годзе Кастылія, якая ўваходзіла ў склад Леона, атрымала статус графства, а ў 1035 годзе стала самастойным каралеўствам. У 1037—1065 і 1072—1157 гадах Леон і Кастылія ўваходзілі ў Леона-Кастыльскае каралеўства; канчатковае іх аб'яднанне адбылося ў 1230 годзе.

З другой паловы X стагоддзя да пачатку XI стагоддзя Каралеўства Леон, якое займала землі да ракі Дуэра, падвяргалася з поўдня набегам мусульман Кордаўскага халіфата.

У выніку рэканкісты да апошняй чвэрці XI стагоддзя да Леона былі далучаны тэрыторыі да ракі Таха.

У 1095 годзе партугальскія землі, якія ўваходзілі ў склад каралеўства, былі вылучаны ў графства, а ў XII стагоддзі Партугалія здабыла незалежнасць.

У 1516 годзе Леон разам з Кастыліяй увайшоў у склад Іспанскага каралеўства. Тытул караля Леона ўваходзіў у тытулатуру каралёў Іспаніі да 1707 года, калі канчаткова знік.

Партрэт Імя Гады жыцця Гады кіравання Каментары Спасылкі
Дынастыя Перэс
Гарсія I каля 871 — 19 студзеня 914 910—19 студзеня 914 [1][2]
Ардонья II каля 873 — чэрвень 924[3] 914—924 Таксама кароль Галісіі з 910 [4][5]
Фруэла II Пракажоны каля 875 — ліпень 925 924—925 Таксама кароль Галісіі з 924 і Астурыі з 910. Ізноў аб'яднаў краіну пасля смерці старэйшых братоў. [6][7]
Альфонса Фройлас[8] ? — пасля 932 925 Таксама кароль Галісіі ў 925—926. Зрынуты з трона стрыечнымі братамі. [9]
Альфонса IV каля 899 — жнівень 933 925—931 Саступіў прастол свайму малодшаму брату Раміра II і выдаліўся ў кляштар. [10][11]
Раміра II каля 900 — 1 студзеня 951 931 — 1 студзеня 951 [12][13]
Ардонья III каля 926 — паміж 30 жніўня і 13 лістапада 956 951—956 [14][15]
Санча I Тоўсты ? — не пазней 19 снежня 966 956—958 У 958 быў зрынуты графам Фернанам Кастыльскім. [16][17][18]
Ардонья IV Злы каля 926—962 958—960 Быў узведзены на прастол сваім цесцем Фернанам Кастыльскім. Пасля звяржэння бег спачатку ў Астурыю, а затым у Бургас і Кордаву. [19][20]
Санча I Тоўсты ? — не пазней 19 снежня 966 960—966 Вярнуў сабе трон пры дапамозе арабаў. Быў атручаны графам Гансала Манісам.
Раміра III Флавіа 961 — 26 чэрвеня 985 966—984 Да паўналецця каралеўствам кіравалі яго цётка манашка Эльвіра Рамірэс і маці Тэрэза Ансурэс. Быў зрынуты галісійскімі феадаламі-паўстанцамі. [21][22]
Бермуда II Падагрык каля 953 — верасень 999 984 — верасень 999 Таксама кароль Галісіі з 982. Абвешчаны каралём галісійскай арыстакратыяй. [23][24]
Альфонса V Высакародны 996 — 7 жніўня 1028 11 кастрычніка 999 — 7 жніўня 1028 Да паўналецця каралеўствам кіравалі яго маці Эльвіра Гарсія і граф Партугаліі Менендо II Гансалес. Самастойна стаў кіраваць з 1007 года. У 1017 годзе склікаў з'езд арыстакратыі, на якім была абвешчана «хартыя вольнасцей». Забіты падчас паходу на маўраў. [25][26]
Бермуда III 1017/1018 — 4 верасня 1037 7 жніўня 1028 — 4 верасня 1037 [27][28]
Дынастыя Хіменес
Дынастыя Хіменесаў мае баскскае паходжанне. Яе прадстаўнікі ў IX—XIII стагоддзях таксама кіравалі ў каралеўствах Навара, Арагон і Кастылія і першымі змаглі часова аб'яднаць хрысціянскую Іспанію, а таксама высунуць яе на шырокую еўрапейскую палітычную сцэну. Створаная Хіменесамі палітычная структура захавалася да канца Сярэднявечча.
Фердынанд I Вялікі 1017 — 27 снежня 1065 1037 — 27 снежня 1065 Таксама кароль Кастыліі (1035—1065). У 1037 годзе аб'яднаў Леон і Кастылію ў адну дзяржаву. У 1039 годзе прыняў тытул імператара Іспаніі. Вёў паспяховыя войны супраць арабаў. [29][30]
Альфонса VI Храбры 1043 — 29 чэрвеня 1109 27 снежня 1065—1072 Таксама кароль Кастыліі (1072—1109). У 1072 годзе пацярпеў паражэнне ад свайго брата Санча II у бітве пры Гальпехары і быў зняволены ім. [31]
Санча II Моцны каля 1036 — 7 кастрычніка 1072 студзень 1072 — 7 кастрычніка 1072 Таксама кароль Кастыліі (27 снежня 1065 — 7 кастрычніка 1072). У 1072 годзе паланіў свайго брата Альфонса VI і стаў каралём Леона. Забіты рыцарам Вельіда Дальфосам падчас аблогі крэпасці Самора. [32]
Альфонса VI Храбры 1043 — 29 чэрвеня 1109 1072 — 29 чэрвеня 1109 Бег са зняволення і пасля смерці Санча II, зманам паланіўшы малодшага брата Гарсію Галісійскага, аб'яднаў Кастылію, Леон і Галісію.
Урака 24 чэрвеня 1081 — 8 сакавіка 1126 29 чэрвеня 1109 — 8 сакавіка 1126 Таксама каралева Кастыліі (1109—1126). [33]
Бургундская дынастыя
Наступныя кіраўнікі з'яўляюцца нашчадкамі мужа Уракі, Раймунда Бургундскага.
Альфонса VII Імператар 1 сакавіка 1105 — 21 жніўня 1157 8 сакавіка 1126 — 21 жніўня 1157 Таксама кароль Галісіі (1111—1157) і Кастыліі (1126—1157). У 1135 годзе ў Леоне каранаваўся як імператар Іспаніі. [34]
Фердынанд II 1137 — 22 студзеня 1188 21 жніўня 1157 — 22 студзеня 1188 Быў храбрым воінам, але дрэнным арганізатарам і слабым палітыкам. [35]
Альфонса IX 15 жніўня 1171 — 23 верасня 1230 22 студзеня 1188 — 23 верасня 1230 [36]
Фернанда III Святы 5 жніўня 1199 — 30 мая 1252 1230 — 30 мая 1252 Таксама кароль Кастыліі з 1217. У 1671 кананізаваны Папам Кліментам X. [37]
Усе наступныя манархі таксама былі кіраўнікамі Кастыліі
Альфонса X Мудры 23 лістапада 1221 — 4 красавіка 1284 30 мая 1252 — 4 красавіка 1284 Таксама імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1257—1273. Развіваў навуку, правёў уніфікацыю законаў, склаўшы «Законы сямі частак» у традыцыях рымскага права. [38]
Санча IV Храбры 12 мая 1258 — 25 красавіка 1295 4 красавіка 1284 — 25 красавіка 1295 [39]
Фердынанд IV Закліканы 6 снежня 1285 — 7 верасня 1312 12 красавіка 1295 — 7 верасня 1312 [40]
Альфонса XI Справядлівы 13 жніўня 1311 — 26 сакавіка 1350 7 верасня 1312 — 26 сакавіка 1350 Паспяхова ваяваў супраць маўраў з Гранадскага эмірата. Памёр падчас аблогі Гібралтара. [41][42]
Педра I Жорсткі 30 жніўня 1334 — 23 сакавіка 1369 26 сакавіка 1350 — 23 сакавіка 1369 Забіты сваім зборным братам Энрыке. [43]
Дынастыя Трастамара
З 1516 года саюз іспанскіх каралеўстваў часцей за ўсё завецца Іспаніяй, а Карлас I лічыцца першым каралём Іспаніі.

Асобным колерам вылучаны рэгенты.

Энрыке II Кастыльскі 13 студзеня 1334 — 29 мая 1379 23 сакавіка 1369 — 29 мая 1379 [44][45]
Хуан I Кастыльскі 24 жніўня 1358 — 9 кастрычніка 1390 29 мая 1379— 9 кастрычніка 1390 Беспаспяхова вёў вайну за партугальскую карону. [46]
Энрыке III Кастыльскі 4 кастрычніка 1379 — 25 снежня 1406 1390—1406 [47]
Хуан II Кастыльскі 6 сакавіка 1405 — 20 ліпеня 1454 1406—1454 [48]
Энрыке IV 25 студзеня 1425 — 11 снежня 1474 1454—1474 [49]
Ізабела I 22 красавіка 1451 — 26 лістапада 1504 1474—1504 [50]
Хуана I Вар’ятка 6 лістапада 1479 — 12 красавіка 1555 1504—1555 [51]
Філіп I Прыгожы 22 ліпеня 1478 — 25 верасня 1506 1504—1506 [52]
Фердынанд V 10 сакавіка 1452 — 23 студзеня 1516 1506—1516 [53]
Карлас I Габсбург 24 лютага 1500 — 21 верасня 1558 1516—1556 [54]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Garcias I (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 15.3.2012.
  2. Garcia I (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
  3. Па іншых даных, кароль Ардонья II сканаў у студзені 924 года.
  4. Ordogno II. (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 18.3.2012.
  5. Ordonius II (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
  6. Fruela II (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  7. Fruela II (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
  8. Froilaz з'яўляецца яго імем па бацьку, на галісійскай мове яно азначае сын Фруэла (галіс.: Froila)
  9. ORDONO II 914-924, ALFONSO IV 925-931, ORDONO IV 958-960 (англ.). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  10. Alfonso IV (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 22 сакавіка 2012.
  11. Alfonso IV (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
  12. Ramiro II (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 22 сакавіка 2012.
  13. Ramiro II (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
  14. Ordogno III (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 22 сакавіка 2012.
  15. Ordono III (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
  16. Sancho I (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 22 сакавіка 2012.
  17. Sancho I (ням.). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  18. Sancho I (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
  19. Ordogno IV (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 22 сакавіка 2012.
  20. Ordono IV (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
  21. Ramiro III. (ням.). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 22.3.2012.
  22. Ramiro III (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
  23. Bermudo II. der Gichtige (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 23 сакавіка 2012.
  24. Bermudo II (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
  25. Alfons V (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2012. Праверана 23 сакавіка 2012.
  26. Alfonso V (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
  27. Bermudo III (ням.). Genealogia Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2012. Праверана 23 сакавіка 2012.
  28. Bermudo III (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
  29. Рыжов К. Фердинанд I Кастильский // Все монархи мира. Западная Европа. — М.: Вече, 1999. — С. 422. — 10 000 экз. — ISBN 5-7838-0374-X.
  30. Ferdinand I (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 2012-07-1.
  31. Alfonso VI (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 24 сакавіка 2012.
  32. Рыжов К. САНЧО II // Все монархи мира. Западная Европа. — М.: Вече, 1999. — С. 422. — 10 000 экз. — ISBN 5-7838-0374-X.
  33. Urraca (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 25 сакавіка 2012.
  34. Alfonso VII (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 25 сакавіка 2012.
  35. Ferdinand II (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 25 сакавіка 2012.
  36. Alfonso IX (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 25 сакавіка 2012.
  37. St. Ferdinand III (англ.). Catholic Encyclopedia. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 26 сакавіка 2012.
  38. Альфонс X (руск.)(недаступная спасылка). Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 26 сакавіка 2012.
  39. Sancho IV (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 27 сакавіка 2012.
  40. Ferdinand IV (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  41. Alfonso XI (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  42. ALFONSO XI 1312-1350, PEDRO I 1350-1369 (англ.). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  43. Peter of Castile (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  44. Энрыке II быў незаконнанароджаным сынам Альфонса XI і стаў графам Трастамарскім.
  45. Henry II (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  46. Рыжов К. Хуан I Кастильский // Все монархи мира. Западная Европа. — М.: Вече, 1999. — С. 422. — 10 000 экз. — ISBN 5-7838-0374-X.
  47. Heinrich III. der Krankliche (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  48. Johann II. (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  49. Heinrich IV. der Impotente (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  50. Isabella I. die Katholische (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  51. Johanna I. die Wahnsinnige (ням.). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  52. Philip I (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  53. Ferdinand II (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  54. Charles V (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bernard F. Reilly. The Kingdom of León-Castilla under King Alfonso VI, 1065–1109. — Princeton: Princeton University Press, 1988.
  • Альтамира-и-Кревеа, Рафаэль. История Средневековой Испании / Перевод с испанского Е. А. Вадковской и О. М. Гармсен. — СПб.: «Евразия», 2003. — 608 с. — 1500 экз. — ISBN 5-8071-0128-6.
  • Корсунский А. Р. История Испании IX — XIII веков (Социально-экономические отношения и политический строй Астуро-Леонского и Леоно-Кастильского королевства). Учебное пособие. — М.: Высшая школа, 1976. — 139 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]