Караль Гутэн-Чапскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Караль Гутэн-Чапскі
Юзаф Анджэй Хінц. Партрэт Юзафа Караля Чапскага. 1835
Юзаф Анджэй Хінц. Партрэт Юзафа Караля Чапскага. 1835
POL COA Hutten-Czapski.svg

маршалак шляхты Мінскага павета
з 1808
Папярэднік Юзаф Матэвушавіч Ваньковіч
Пераемнік Апалінарый Янавіч Ваньковіч

Нараджэнне 15 жніўня 1778(1778-08-15)
Смерць 1836
Месца пахавання
Род Чапскія
Бацька Францішак Станіслаў Гутэн-Чапскі
Маці Вераніка з Радзівілаў[d]
Жонка Фабіяна з Абуховічаў[d]
Дзеці Эмерык Каралевіч Чапскі
Член у
Адукацыя

Караль Юзаф Патрыцы Ігнацы Клеменс Геранім Гутэн-Ча́пскі (1778 — 1836) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З роду Чапскіх, сын Францішка Станіслава.

Вучыўся ў Віленскім піярскім калегіуме, пасля ў Варшаве.

Шамбялян (камергер) караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ганаровы куратар (папячыцель) школ Слуцкага павета. (1811). У час вайны 1812 пасля адступлення раскіх войск увайшоў у склад створанай у Мінску камісіі часовага кіравання, потым дырэкгар скарбовага аддзела адміністрацыі Мінскага дэпартамента. Пасля разгрому войск Напалеона эмігрыраваў, даставіў у Кракаў касу Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага. Пасля амністыі вярнуўся ў Беларусь. У 1808 і 1816 выбіраўся маршалкам шляхты Мінскага павета. Член масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне» ў Нясвіжы, ганаровы член ложы «Дасканалае адзінства» ў Вільні. Член Адукацыйнай камісіі ў Вільні (1820).

Валодаў Станькавам у Мінскім, Жупранамі ў Ашмянскім павеце.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]