Караліна Пранеўская
Караліна Пранеўская | |
---|---|
польск.: Karolina Proniewska, літ.: Karolina Praniauskaitė | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Karolina Anna Proniewska |
Дата нараджэння | 18 студзеня 1828[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 1859[1] (31 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнаўца, паэтка, пісьменніца, перакладчыца |
Гады творчасці | 1856 — 1859 |
Мова твораў | польская і літоўская мова |
Дэбют | 1856 |
Каралі́на Пране́ўская (польск.: Karolina Proniewska), часам Каралі́на Праняўска́йце (літ.: Karolina Praniauskaitė; 18 студзеня 1828, фальварак Падурбін, Цельшы, Літва, Расійская імперыя ― 26 мая 1859, Уцяна, Літва, Расійская імперыя) ― жамойцкая паэтэса, перакладніца. Лічыцца першай жамойцкай і літоўскай паэткай[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў фальварку Падурбін (каля Цельшаў), паходзіла з жамойцкай шляхты. Бацька — Тэафіл Пранеўскі (Праняўскас) памёр, калі Караліне было сем гадоў. Браты Караліны належалі да жамойцкай інтэлігенцыі, якая выступала за незалежнасць ад Расійскай імперыі. Караліна з дзяцінства хварэла на сухоты. Навучалася самастойна, размаўляла і пісала на польскай і літоўскай мовах, перакладала з польскай мовы і некаторы час выкладала ў Цельшах[3].
У 1855 годзе ў сваёй сястры Тэклі яна пазнаёмілася з Антанасам Баранаўскасам, маладым паэтам, які ў той час працаваў у Сядах. Яны абодва абмяняліся лістамі, а таксама сваімі творамі. Караліна натхніла Баранаўскаса на любоў да літоўскай мовы і літаратуры, заахвоціла яго пісаць па-літоўску. Брат Караліны дапамог Баранаўскасу паступіць у семінарыю ў Варнях[4].

У 1858 годзе Караліна разам з маці пераехала ва Уцяну. Тут яна і памерла ад сухотаў 26 мая 1859 года ва ўзросце 31 год. Яе лісты і дзённікі былі спалены пасля смерці, а фотаздымкі не захаваліся. Пахаваная на старых могілках Уцяны, хаця дакладная магіла невядомая. На галоўнай дарожцы ў бок могілкавай капліцы быў усталяваны сімвалічны слуп. Яе імем названая бібліятэка ў Цельшах[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першыя вершы былі напісаны ў сямігадовым узросце. Выданне твораў фінансаваў брат, які працаваў у сакратарыяце жамойцкага біскупа Мацея Валанчэўскага. Як паэтку яе ведалі і ў Польшчы, і ў Жамойці[2].
Творчасць звязаная з традыцыяй рамантычнай літаратуры. Літаратурныя інтарэсы ў асноўным фарміравала рамантычная польская літаратура, звязаная з Літвой і Вільняй: А. Міцкевіч, Ю. Крашэўскі, У. Сыракомля (яна напісала прынамсі адзін верш для Адама Міцкевіча). Дзяўчынка была зачаравана Літвой, яе міфалогіяй і фальклорам, які паэтызаваўся ў творчасці гэтых паэтаў. У вершах адчуваецца крохкая жаноцкасць, тонкая меланхолія духу, туга. Ад Караліны Пранеўскай-Праняўскайце пачалі складвацца жаночыя контуры літоўскай літаратуры[5].
Месца К. Праняўскайце ў гісторыі літоўскай паэзіі было б праблематычным (яна пісала свае вершы на польскай мове), калі б не яе перакладніцкая дзейнасць на літоўскую мову. Так, яна пераклала значны фрагмент паэмы Ю. Крашэўскага «Vitolio rauda»/«Witoloraudy» (апублікаваная ў 1858 г.).
Яна была першай жанчынай, якая апублікавала вершы на Жамойці як на польскай, так і на літоўскай мовах. Упершыню яе вершы дайшлі да шырокай аўдыторыі ў 1856 г., дзякуючы публікацыям у «Gazeta Warszawska» і «Kronika Wiadomości Krajowych i Zagranicznych»[5].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- 1858: Piosneczki Karoliny Proniewskiej Bogu na chwałę, na pamiątkę przyjaciołom, Wilno.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Cecylia Gajkowska: Karolina Anna Proniewska. Internetowy Polski Słownik Biograficzny, 1985.
- Mieczysław Jackiewicz. Biskup Antoni Baranowski i jego «Borek oniksztyński». «Przegląd Wschodni». 1 (41), s. 53-73, 2010. ISSN 0867-5929.
- Marta Skwara: Polish Literature and its Languages. W: Being Poland: A New History of Polish Literature and Culture since 1918. Tamara Trojanowska, Joanna Niżyńska, Przemysław Czapliński (red.). Toronto: University of Toronto Press. ISBN 978-1-4426-5018-3.
- Krystyna Syrnicka. Karolina Proniewska — zapomniana poetka ze Żmudzi. «Nasz Czas». 20 (559), 2002.
Зноскі
- ↑ а б Karolina Anna Proniewska // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в Cecylia Gajkowska: Karolina Anna Proniewska. Internetowy Polski Słownik Biograficzny, 1985.
- ↑ Krystyna Syrnicka. Karolina Proniewska — zapomniana poetka ze Żmudzi. «Nasz Czas». 20 (559), 2002.
- ↑ Mieczysław Jackiewicz. Biskup Antoni Baranowski i jego «Borek oniksztyński». «Przegląd Wschodni». 1 (41), s. 53-73, 2010.
- ↑ а б Marta Skwara: Polish Literature and its Languages. W: Being Poland: A New History of Polish Literature and Culture since 1918. Tamara Trojanowska, Joanna Niżyńska, Przemysław Czapliński (red.). Toronto: University of Toronto Press.
- Нарадзіліся 18 студзеня
- Нарадзіліся ў 1828 годзе
- Нарадзіліся ў Цяльшэйскім раёне
- Памерлі 26 мая
- Памерлі ў 1859 годзе
- Памерлі ва Уцяне
- Пахаваныя ва Уцяне
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменніцы Літвы
- Паэтэсы Літвы
- Памерлі ад туберкулёзу
- Літоўскамоўныя паэты
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Перакладчыкі на літоўскую мову
- Польскамоўныя паэты