Перайсці да зместу

Варней

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Варні)
Горад
Варней
літ.: Varniai
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1314
Вышыня цэнтра
166 м
Насельніцтва
  • 854 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-88050
Афіцыйны сайт
Варней на карце Літвы
Варней (Літва)
Варней

Варней (літ.: Varniai, жам. Varnē, беларуская назва — Варні[2] або Ворні[3][4][5]) — горад у Цяльшэйскім раёне Літвы, на рацэ Варняле. Адміністрацыйны цэнтр Варнейскай сянюніі.

Размешчаны за 30 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Цяльшэй (на лініі Шаўляй — Клайпеда). Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горад належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

У XIV стагоддзі на правым беразе Варняле існавала мястэчка Меднікі[6] (ням.: Medeniken). У 1320 і 1389 годзе жамойты разбілі пад Меднікамі войска крыжакоў.

Заснаванне паселішча пад назвай Варні (ст.-бел. Ворни[7]) датуецца XV стагоддзем (узніклі на супрацьлеглым ад Меднікаў беразе ракі)[6]. У 1416 годзе тут збудавалі касцёл, пры якім у 1469 годзе адкрылася школа. У 1417 годзе Меднікі атрымалі гарадскія правы, у паселішчы збудавалі кафедральны касцёл Жамойцкай дыяцэзіі.

У XVI стагоддзі за абодвума паселішчамі, што аб’ядналіся ў адзін горад, замацавалася назва Варні. З 1623 года дзейнічала Варніская духоўная семінарыя. 14 сакавіка 1635 года атрымалі магдэбургскае права. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.

З 1918 года ў складзе Літвы.

Год Колькасць
2001 1 359 [1]
2002 1 343 [1]
2003 1 347 [1]
2004 1 326 [1]
2005 1 325 [1]
2006 1 305 [1]
Год Колькасць
2007 1 280 [1]
2008 1 261 [1]
2009 1 235 [1]
2010 1 208 [1]
2011 1 138 [1]
2011 1 140 [8]
Год Колькасць
2012 1 125 [1]
2013 1 090 [1]
2014 1 084 [1]
2015 1 104 [1]
2016 1 079 [1]
2017 1 041 [9]
Год Колькасць
2018 1 006 [10]
2019 980 [11]
2020 961 [11]
2021 884 [1]
2022 869 [11]
2023 854 [1]

У горадзе стаіць помнік Мацею Валанчэўскаму.

  • Касцёл Св. Апосталаў Пятра і Паўла (1691)
  • Касцёл Св. Аляксандра (XIV ст.)
  • Духоўная семінарыя (XVIII ст.)
  • Сядзіба жамойцкіх біскупаў.
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2016. — 352 с., іл. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
  3. Вольга Гарбачова. Паўстанне 1830—1831 гг. у лёсе Ігната Дамейкі Архівавана 12 снежня 2007. // Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі: Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (Мір, 12 вер. 2002 г.) Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канапланік (гал. рэд.) і інш. — Мн.: «Энцыклапедыкс», 2002. — 136 с., [4] іл. ISBN 985-6599-64-4.
  4. Аркадзь Куляшоў. Хамуціус:Паэма(недаступная спасылка) // «Полымя». — 1975. — № 9. — С. 73—101.
  5. Г. Сагановіч. Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) у 1410 г. // Беларускі гістарычны агляд. Том 11. Сшытак 1—2 (20—21), снежань 2004
  6. а б ЭнцВКЛ 2005.
  7. Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 62. — 390 с.
  8. Lithuanian census of 2011 Праверана 2 лютага 2015.
  9. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  10. State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  11. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.