Каратэпэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Каратэпэ́ (турэцк.: Karatepe, літаральна «чорны ўзгорак») — познехецкая крэпасць, у наш час — музей пад адкрытым небам. Знаходзіцца ў правінцыі Асманіе на поўдні Турцыі, у Таўрскіх гарах, на правым беразе ракі Джэйхан, за каля 23 км ад горада Кадырлі. Помнік з'яўляецца часткай нацыянальнага парку «Каратэпэ-Арсланташ». Тут жа знаходзіўся антычны горад Кілікія, які кантраляваў праход з усходняй Анатоліі на поўнач Сірыйскай раўніны.

Крэпасць у Каратэпэ стала важным познехецкім цэнтрам пасля крушэння Хецкай імперыі ў канцы 12 ст. да н.э.. Руіны горада-крэпасці, які насіў назву Ацатывада, раскопваюцца з 1947 года[1]; першымі раскопкі правялі Хельмут Босерт і Халет Чамбель. Сярод выяўленых тут артэфактаў — шматлікія таблічкі з надпісамі, статуі, руіны, двое манументальнай варотаў з рэльефамі на створках, якія адлюстроўваюць паляванне, вайну, лодку з вёсламі; да варотаў прылягаюць слупы з выявамі львоў і сфінксаў.

Знойдзены ў Каратэпэ двухмоўны надпіс 8 ст. да н.э. на фінікійскай і лувійскай мовах, які прыводзіць генеалогію цароў Аданы ад «дому Мопса», паслужыла лінгвістам ключом да дэшыфроўкі лувійскіх іерогліфаў.


Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. H. Th. Bossert, U. B. Alkim, H. Cambel, N. Ogunsu, I. Suzen. Karatepe Kazilari (Birinci On-Rapor). Die Ausgrabungen auf dem Karatepe (erster Vorbericht)
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.