Лувійская мова
Лувійская | |
Саманазва: | лувілі |
---|---|
Краіны: | Малая Азія |
Арганізацыя, якая рэгулюе: | — |
Агульная колькасць носьбітаў: | — |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя: | ??? |
Індаеўрапейская |
|
Моўныя коды | |
ISO 639-1: | - |
ISO 639-2: | - |
ISO 639-3: | xlu (лувійскі клінапіс), hlu (лувійскія іерогліфы) |
Лувійская мова — старажытная індаеўрапейская мова, распаўсюджаная ў Малой Азіі ў бронзавым і раннім жалезным веку, родная мова лувійцаў.
Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]
Лувійская мова адносіцца да зніклай галіны анаталійскіх моў індаеўрапейскай моўнай сям'і. Гэта аглюцінатыўная мова з характэрным намінатыўным словазмяненнем.
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
У 2 тысячагоддзі да н. э. лувійскай мовай карысталіся на тэрыторыі амаль усёй Малой Азіі. Запісы на ёй таксама знаходзяць у паўночнай Сірыі. У XIV - XII стст. да н. э. пісьмовая лувійская мова нароўні з хецкай афіцыйна ўжывалася ў Хецкай дзяржаве. У тэкстах XIII ст. да н. э. нават заўважны ўплыў лувійскай мовы на хецкую. Пасля знікнення Хецкай дзяржавы лувійская мова выкарыстоўвалася жыхарамі Малой Азіі да VII ст. да н. э.
Даследаванне[правіць | правіць зыходнік]
Першае апісанне лувійскіх іерогліфаў было пакінута ў 1812 г. швейцарскім вандроўнікам падчас наведвання Хамы. У 1876 г. А. Г. Сэйс прапанаваў версію, што яны з'яўляюцца хецкімі. Таму першыя знаходкі лувійскіх тэкстаў на месцы раскопак хецкіх гарадоў вызначаліся як хецкія. У 1919 г. швейцарскі даследчык Эміль Фарэр вылучыў лувійскую мову як самастойную, блізкую да хецкай.
Пісьмо[правіць | правіць зыходнік]
З пачатку 2 тысячагоддзя да н. э. ужываліся 2 сістэмы пісьма: акадскі клінапіс і арыгінальныя лувійскія іерогліфы.