Каркаралінскія горы
Каркаралінскія горы | |
---|---|
каз. Қарқаралы таулары | |
![]() | |
Краіна | |
Горная сістэма | Казахскі дробнасопачнік |
Вышэйшы пункт | 1403 м |
![]() |
Каркаралінскія горы (каз.: Қарқаралы таулары) — горны масіў у Карагандзінскай вобласці Казахстана, усходняя частка Казахскага драбнасопачніка.
Горы складзены гранітамі, парфірытамі, кварцытамі і іншымі пародамі. Вышэйшая кропка масіва — 1403 м. Схілы раздзеленыя далінамі і лагчынамі, шматлікімі азёрамі. На схілах пануе кавыльная і кавыльна-рознатраўная стэпавая расліннасць, сустракаюцца ўчасткі хваёвых лясоў. Маюцца радовішчы поліметалічных руд.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 71. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).