Каркасны шлем

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каркасны шлем паходжаннем з Паўночнай Італіі ці Канстанцінопаля пач. 6 ст.
Каркасныя шлемы падобнага паходжання і датавання.

Каркасны шлем, або шпа́нгенхельм (ням.: Spangenhelm) — тып шлема, распаўсюджаны ў германскіх народаў ранняга Сярэднявечча (асабліва ў 6—7 ст.).

Форма стажковая. Канструкцыя складалася з каркасу з металічных (бронзавых ці жалезных) палосаў, пакрытага меднымі ці рогавымі пласцінамі або скурай, або са скляпаных разам 4—6 металічных пласцін, умацаваных разам такімі палосамі (Spangen, адсюль назва). Каркас мог заставацца непакрытым. Маглі дадавацца шчокі, напатылічнік, лічына і г.д. Адзначаюцца анімалістычныя ўпрыгожанні, якія ў германскіх народаў маглі мець квазі-геральдычную функцыю.

Такія шлемы былі ва ўжытку на землях Германіі, Швецыі, Брытаніі, Астгоцкай Італіі, таксама ў Францыі і на Балканскім паўвостраве. Мяркуючы па адноснай рэдкасці знаходак, магчыма, што ў часы варварызму такімі шлемамі карысталіся толькі асобы вышэйшага сацыяльнага становішча[1], хоць існуе і такое меркаванне, што германскія народы доўгі час пагарджалі «празмернай» асабістай абаронай у баі.[1]

Ацалелымі ўзорамі з'яўляюцца, напрыклад, шлем з Джыльяновы (каля Арконы, Італія)[2], шведскія шлемы з шведскай Ультунскай серыі (пляцоўкі Вальсгард, Вендэль), англасаксонскія шлемы з Са́тан-Ху[3], Копергейта[4], Беты-Грэйндж[5], магчыма з Дамфрысшыра (Dumfriesshire) і іншыя.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Stephen V. Grancsay. A Barbarian Chiftain's Helmet // The Metropolitan Museum of Art Bulletin, New Series, Vol. 7, No. 10 (Jun., 1949), pp. 272—281. С.272. Таксама: Бехайм В. Энциклопедия оружия . — СПб, 1995. , С.26.
  2. Шлем 6 ст. Каркас з медных палосаў з накляпанымі жалезнымі пласцінамі.
  3. Шлем з жалезных пласцін з далучанымі шчокамі, напатылічнікам і маскай. Упрыгожаны бронзавымі накладкамі. Быў знойдзены ў 1939 у карабельным пахаванні 7 ст. (Sutton Hoo — Са{{subst:націск}}тан-Ху, Сафалк, Вялікабрытанія). Відаць, належаў усходнеанглійскаму каралю Рэдвальду (Raedwald).
  4. Шлем 8 ст. з дзвюмя навеснымі шчокамі і кальчужным напатылічнікам.
  5. Шлем сяр. 7 ст. з жалезным каркасам пакрытым рогавымі пласцінамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Бехайм В. Энциклопедия оружия . — СПб, 1995.