Перайсці да зместу

Шышак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шышак з 10 ст.
Шышак заходняга ўзору 16—17 ст., іначай венгерскі шлем.

Шыша́к (польск.: szyszak ад ням.: Zischägge), таксама венгерскі шлем і папенгеймер — тып адкрытага шлема ўсходняга паходжання. Гэтая канструкцыя ўжывалася на Русі, потым у ВКЛ з 12 ст., была незалежна запазычана ад туркаў войскам Венгрыі (16 ст.) з нязмененай назвай. Адтуль тып шлема трапіў у гусарскія войскі Рэчы Паспалітай, дзе назва лічылася венгерскай. Ужываўся ў Еўропе ў сяр. 16—17 ст., у Рэчы Паспалітай да канца 17 ст., вядомы там і пазней. У заходняй гістарыяграфіі гэты тып залічваецца ў бургіньёты, і называецца таксама венгерскім шлемам і папенгеймерам.

Шлем з асобным, паўкруглым звонам, у заходніх варыянтах з казырком, вельмі часта з прапушчаным уніз наноснікам. Таксама далучаліся падвешаныя «шчокі» і напатылічнік, у заходніх варыянтах часта фольгавы. Ва ўсходніх варыянтах да звона магла далучацца барміца. Амаль заўсёды мелася наверша з «яблыкам» або «шышкай» (адсюль назва).

Заходні варыянт з наноснікам, які быў значна пашыраны і ўтвараў падвешаную пад казырком маску ці паўмаску, называўся папенгеймерам.

У войску Рэчы Паспалітай шышаком называўся таксама капалін з далучанымі шчокамі і напатылічнікам (ужываўся радавымі гусарскіх часцей).

  • Chisholm, Hugh, рэд. (1911). "Helmet" . Encyclopædia Britannica(англ.) (11th ed.). Cambridge University Press.
  • Chisholm, Hugh, рэд. (1911). "Burgonet" . Encyclopædia Britannica(англ.) (11th ed.). Cambridge University Press.
  • Шышак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн
  • Cichowski, Szulczyński. Husaria.