Перайсці да зместу

Каркасон (настольная гульня)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Каркасо́н (ням.: Carcassonne) — настольная стратэгічна-эканамічная гульня нямецкага стылю, распрацаваная Клаусам-Юргенам Урэдэ[en] у 2000 годзе. Упершыню была выдадзена кампаніяй «Hans im Glück» у Германіі.

У 2001 годзе гульня была ўдастоена ўзнагароды «Гульня года[en]» ў Германіі, а ў 2004 годзе намініравалася на «Гульню года» ў Чэхіі. У цяперашні час «Каркасон» выпускаецца многімі сусветнымі выдаўцамі настольных гульняў. У 2014 годзе быў выкананы рэдызайн гульні. Перазапуск адбыўся ў снежні 2014 года: тады ў продаж паступіла англамоўная версія новай рэдакцыі «Каркасона». Гульня засталася ранейшай, але змяніла афармленне: над вокладкай гэтым разам папрацаваў Крыс Куільямс, а над квадратамі зямель — Анна Пецке. Дзеля сумяшчальнасці новай рэдакцыі гульні з першапачатковай версіяй і ўсімі дапаўненнямі, рубашку квадратаў пакінулі ранейшай. Да базавых кампанентаў у камплект гульні былі дададзены міні-дапаўненні «River» («Рака») і «The Abbot» («Абат»). На 2018 год у свеце прададзена больш за 10 мільёнаў экзэмпляраў гульні (улічваючы дапаўненні)[1].

Гульня заключаецца ў пакрокавым збіранні гульнявога поля з квадратаў (тайлаў) і размяшчэнні на ім фішак сваіх падданых (міплаў). У залежнасці ад таго, на якую мясцовасць пастаўлена фішка — на горад, поле, манастыр ці дарогу, яна становіцца адпаведна рыцарам, селянінам, манахам або разбойнікам і прыносіць гульцу пэўную суму ачкоў пасля завяршэння будаўніцтва аб’екта або па завяршэнні гульні.

Стварэнне поля

[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку гульні на поле выкладваецца «стартавы квадрат». У фірмовай версіі ён адрозніваецца ад астатніх іншай расфарбоўкай рубашкі. Стартавы квадрат змяшчае ўсе магчымыя элементы мясцовасці (горад, дарогу і поле), што выключае праблему нестыкоўкі квадратаў. Пасля гэтага гульцы вызначаюць, у якім парадку будуць хадзіць, і пачынаюць па чарзе даставаць квадраты і выкладваць гульнявое поле. Квадраты можна ставіць толькі так, каб яны датыкаліся хаця б адным бокам да ўжо выстаўленых квадратаў. Прычым мясцовасць на іх павінна састыкоўвацца (дарогі з дарогамі, гарады з гарадамі, палі з палямі).

Фішкі падданых

[правіць | правіць зыходнік]
Міплы — фішкі падданых.

Кожны гулец мае 8 фішак падданых (адна з іх выкарыстоўваецца для падліку ачкоў). Пасля таго, як гулец выставіў чарговы «квадрат» гульнявога поля, ён можа выставіць на гэты квадрат аднаго свайго падданага. Пры гэтым гулец не можа ставіць фігурку на ўжо заняты іншым гульцом аб’ект (горад, дарогу або поле). Аднак у працэсе гульні аб’екты могуць аб’ядноўвацца ў адно цэлае. Фігуркі вяртаюцца да гульца пасля таго, як іх аб’ект завершаны. Адпаведна фішка можа прыносіць ачкі некалькі разоў за гульню. Выключэнне складаюць сяляне — яны застаюцца на полі да канца гульні.

Выстаўленыя на поле фішкі прыносяць ачкі, як толькі аб’ект, які яны займаюць, завершаны. Гэта значыць, як толькі дарога аказалася скончана з абодвух канцоў, як толькі горад цалкам акружаны сценамі, а манастыр — акружаны са ўсіх дзевяці бакоў любымі квадратамі. Недабудаваныя аб’екты, а таксама занятыя сялянамі палі прыносяць ачкі ў канцы гульні, аднак у некаторых выпадках недабудаваныя аб’екты ацэньваюцца ніжэй, чым дабудаваныя.

Гульня заканчваецца, як толькі заканчваюцца не выстаўленыя на гульнявое поле квадраты. Пасля гэтага выконваецца падлік ачкоў для фішак, што яшчэ стаяць на полі. Перамагае гулец, які набраў больш за ўсіх ачкоў.

Камплектацыя гульні

[правіць | правіць зыходнік]
  • 72 квадраты ўчасткаў зямлі
  • 40 фішак: па 8 кожнага з пяці колераў
  • Поле шкалы падліку ачкоў
  • Правілы гульні

Турніры па гульні Каркасон

[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянаты свету

[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянаты свету праводзяцца штогадова, пачынаючы з 2006 года. Традыцыйна чэмпіянаты праводзяцца ў межах выставы SPIEL у горадзе Эсен. У чэмпіянаце могуць прыняць удзел пераможцы нацыянальных турніраў. У 2020 годзе турнір не праводзіўся ў сувязі з пандэміяй COVID-2019. У 2021 годзе на турніры ўпершыню прынялі ўдзел па два прадстаўнікі ад краіны.

Год Чэмпіён свету 2 месца 3 месца 4 месца Колькасць удзельнікаў
2006 Германія Ralph Querfurth Аўстрыя Michael Wischounig Чэхія David Korejtko Венгрыя David Erdos 16
2007 Германія Sebastian Trunz Тайвань Chen Wei-Chi Фінляндыя Janne Jaula Нарвегія Henrik Fürstenberg 20
2008 Германія Ralph Querfurth Чэхія Martin Mojžiš Германія Sebastian Trunz Аўстрыя Stefan Leopoldseder 20
2009 Германія Ralph Querfurth Аўстралія Daniel Geromboux Славакія Matej Tabak Фінляндыя Petri Savola 20
2010 Германія Ralph Querfurth Чэхія Martin Mojžiš Славакія Matej Tabak Аўстралія Randy Dreger 22
2011 Нідэрланды Els Bulten Японія Shinnosuke Komukai Германія Robert Mützner Чэхія Martin Moijzis 24
2012 Чэхія Martin Mojžiš Аўстрыя Stefan Leopoldseder Славакія Matej Tabak Нідэрланды Els Bulten 26
2013 Грэцыя Pantelis Litsardopoulos Чэхія Martin Mojžiš Латвія Aleksejs Peguševs Польшча Maciej Śmieszek 36
2014 Японія Takafumi Mochizuki Грэцыя Pantelis Litsardopoulos Славакія Matej Tabak Партугалія Ricardo Gomes 34
2015 Грэцыя Pantelis Litsardopoulos Японія Takafumi Mochizuki Нідэрланды Els Bulten Бразілія Humberto Fukuda 32
2016 Расія Vladimir Kovalev Грэцыя Pantelis Litsardopoulos Бельгія Vannes Vansina Славакія Matej Tabak 36
2017 Польшча Tomasz Preuss Грэцыя Pantelis Litsardopoulos Італія Davide Sandrin Славакія Matej Tabak 38
2018 Японія Genro Fujimoto Румынія Marian Curcan Германія Kolja Stratmann Польшча Tomasz Preuss 34
2019 Румынія Marian Curcan Тайвань Ying Chien Chien Эстонія Timofei Gretsenko Італія Paolo Ballabeni 36
2021 Польшча Maciej Polak Бразілія Melvin Quaresma Польшча Tomasz Preuss Партугалія Nuno Torres 42

Камандныя анлайн-чэмпіянаты

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 2020 года арганізацыя сarcassonne.сat пачала праводзіць анлайн-турніры па гульні Каркасон сярод зборных каманд. Пачынаючы з другога каманднага чэмпіяната свету, турніры прызнаны афіцыйнымі выдаўцом Каркасона Hans Im Gluck і праходзяць пры падтрымцы выдаўца. Апрача чэмпіянатаў свету, carcassonne.cat арганізуе камандныя чэмпіянаты Еўропы (ETCOC). Аналаг еўрапейскага кантынентальнага турніра для Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі (Copa America) праводзіць арганізацыя Carcassonne Brasil.

Год Чэмпіён свету 2 месца 3 месца 4 месца Колькасць удзельнікаў
2020 Японія Японія Расія Расія Германія Германія Румынія Румынія 21
2021 Японія Японія Расія Расія Румынія Румынія Каталонія Каталонія 29
Год Чэмпіён свету 2 месца 3 месца 4 месца Колькасць удзельнікаў
2020 Германія Германія Расія Расія Украіна Украіна Вялікабрытанія Вялікабрытанія 14
2021 Расія Расія Украіна Украіна Латвія Латвія Румынія Румынія 22
Год Чэмпіён свету 2 месца 3 месца 4 месца Колькасць удзельнікаў
2021 Мексіка Мексіка Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША Бразілія Бразілія Калумбія Калумбія 7

Асноўныя выдаўцы гульні

[правіць | правіць зыходнік]
  • 2001 — нямецкая прэмія «Гульня года» (ням.: Spiel des Jahres).
  • 2004 — намінацыя на чэшскую прэмію «Гульня года» (чэшск.: Hra Roku)[2].

Зноскі

  1. Carcassonne Board Game Review (англ.). Сайт «EH Gaming». Праверана 12 снежня 2019.
  2. Hra roku (чэшск.). Сайт «Hra roku». Праверана 12 снежня 2019.