Карл Фёдаравіч Толь
Карл Фёдаравіч Толь | |
---|---|
ням.: Karl Wilhelm von Toll | |
Дата нараджэння | 19 красавіка 1777 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 мая 1842 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Жонка | Olga Strandmann[d] |
Дзеці | Helene Pahlen[d], Karl Wilhelm Graf von Toll[d], Elisabeth von Toll[d], Alexander von Toll[d] і Q108861398? |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Званне | генерал ад інфантэрыі і генерал-ад’ютант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Фёдаравіч Толь[3] (руск.: Карл Фёдорович Толь, ням.: Karl Wilhelm von Toll; 19 красавіка 1777, Рэвель ці Кескверэ[d], Martna parish[d][1][2][…] — 5 мая 1842, Санкт-Пецярбург) — рускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, граф (1829), генерал ад інфантэрыі (1826), генерал-ад’ютант (1823).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў мызе Кескверэ[3] (Гапсальскі павет, Эстляндская губерня Расійскай імперыі). У 1796 годзе скончыў Імператарскі сухапутны шляхецкі кадэцкі корпус і ў званні паручніка залічаны ў Світу Яго Імператарскай Вялікасці, дзе займаўся падрыхтоўкай чарцяжоў і папер для імператара. У чэрвені 1798 года быў камандзіраваны на турэцкую мяжу для складання тапаграфічнага апісання Ачакаўскага стэпу[4]. У 1799 годзе прымаў удзел у Італьянскім і Швейцарскім паходах Суворава. Удзельнік Руска-аўстра-французскай вайны 1805 года, у час якой кіраваў канцылярыяй дзяжурнага генерала. У час Руска-турэцкай вайны 1806—1812 гадоў прымаў удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Малдавіі, Валахіі, пры Журжы, Ізмаіле, Браілаве.
У чэрвені 1809 года К. Ф. Толь прызначаны камандзірам 20-га егерскага палка, у ліпені 1810 года пераведзены ў Світу Яго Імператарскай Вялікасці[4]. У Айчынную вайну 1812 года быў прыкамандзіраваны да 1-й Заходняй арміі і прызначаны на пасаду генерал-кватэрмайстара. Прымаў удзел у баях пры Астроўне, Віцебску, Смаленску, Красным, Вязме, Малаяраслаўцу, у Барадзінскай бітве. Удзельнік замежных паходаў 1813—1814 гадоў. Прымаў удзел у працы Венскага кангрэса 1515 года. Са снежня 1815 года К. Ф. Толь генерал-кватэрмайстар Генеральнага штаба, з 1824 года — начальнік штаба 1-й арміі. Прымаў удзел у падаўленні паўстання дзекабрыстаў. У час руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў і падаўлення паўстання 1830—1831 гадоў займаў пасаду начальніка штаба арміі (у час штурму Варшавы часова выконваў абавязкі камандуючага).
На грамадзянскай службе
[правіць | правіць зыходнік]Са студзеня 1830 года К. Ф. Толь — член Дзяржаўнага савета, З 1833 года — галоўнакіраўнік дэпартамента шляхоў зносін і публічнымі будынкамі. Са студзеня 1832 года з’яўляўся ганаровым членам Імператарскай Ваеннай акадэміі. У 1837 годзе абраны ганаровым членам Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук. Кіраваў камісіяй па збору матэрыялаў аб Айчыннай вайне 1812 года. У 1839 годзе склаў апісанне Барадзінскай бітвы. З красавіка 1833 года — шэф Ніжагародскага пяхотнага палка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Толь Карл Фёдорович фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 26. — С. 57.
- ↑ а б Словарь русских генералов, участников боевых действий против армии Наполеона Бонапарта в 1812-1815 гг. Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б Толь Карл Фёдорович (руск.) // Сайт Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лукашэвіч А. М. Толь Карл Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 483—484. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Толь Карл Фёдорович фон // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 57. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Словарь русских генералов, участников боевых действий против армии Наполеона Бонапарта в 1812—1815 гг. // Российский архив. История Отечества в свидетельствах и документах XVIII—XX вв. : Сборник. — М.: студия «ТРИТЭ» Н. Михалкова, 1996. — Т. VII. — С. 575—576. — ISSN 0869-20011. (Комм. А. А. Подмазо)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Толь Карл Фёдорович (руск.) // Сайт Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
- Швецов Ю. А. К. Ф. Толь и его роль в развитии Свиты Е. И. В. по квартирмейстерской части в первой четверти XIX в. // Казанский вестник молодых учёных. 2021. Т. 5. № 3. (руск.)
Карл Фёдаравіч Толь на Вікісховішчы |
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 19 красавіка
- Нарадзіліся ў 1777 годзе
- Нарадзіліся ў Таліне
- Нарадзіліся ў Эстоніі
- Памерлі 5 мая
- Памерлі ў 1842 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі Першага кадэцкага корпуса
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Георгія II класа
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла 1-й ступені
- Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
- Асобы
- Генералы ад інфантэрыі (Расійская імперыя)
- Генерал-ад’ютанты (Расійская імперыя)
- Міністры шляхоў зносін Расійскай імперыі
- Расійскія камандзіры напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў
- Удзельнікі Барадзінскай бітвы
- Удзельнікі прыгнечання паўстання 1830—1831 гадоў
- Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1828—1829
- Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Мемуарысты Расійскай імперыі