Карл фон Шцюльпнагель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл-Гайнрых фон Шцюльпнагель
Karl-Heinrich von Stülpnagel
ням.: Karl-Heinrich von Stülpnagel
ген. Шцюльпнагель
ген. Шцюльпнагель
Дата нараджэння 2 студзеня 1886(1886-01-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 жніўня 1944(1944-08-30) (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Hermann von Stülpnagel[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Сцяг Веймарскай рэспублікі Веймарская рэспубліка
Сцяг Нацысцкай Германіі Трэці рэйх
Род войскаў Трэці рэйх Сухапутныя войскі
Гады службы 19041944
Званне
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Камандаваў 17-я армія, камандуючы войскамі ў акупаванай Францыі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Рыцарскі крыж Каралеўскага ордэна Дома Гогенцолернаў з мячамі
Рыцарскі крыж Каралеўскага ордэна Дома Гогенцолернаў з мячамі
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа
Нямецкі крыж у срэбры
Нямецкі крыж у срэбры
За раненне ў чорным
За раненне ў чорным
Сувязі Клаус фон Штаўфенберг саўдзельнік змовы супраць Гітлера
У адстаўцы пакараны смерцю ў турме Плётцэнзэе ў Берліне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл-Га́йнрых фон Шцю́льпнагель (ням.: Karl-Heinrich von Stülpnagel; 2 студзеня 1886 — 30 жніўня 1944) — нямецкі ваенны дзеяч, генерал пяхоты (1939). Удзельнік ваенных злачынстваў. Удзельнік антыгітлераўскай змовы 20 ліпеня 1944 года. Павешаны 30 жніўня 1944 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Дармштаце. Пасля заканчэння школы ў 1904 годзе паступіў на вайсковую службу ў сухапутныя войскі. У Першую сусветную вайну служыў у германскім Генеральным штабе.

У 1933 годзе, у званні палкоўніка ён быў прызначаны начальнікам аддзела замежных армій Генеральнага штаба арміі. У 1935 годзе ён апублікаваў мемарандум, у якім злучыў у адно цэлае ідэі антыбальшавізму з антысемітызмам[1]. Да 1936 годзе ён быў генерал-маёрам, камандзірам 30-й пяхотнай дывізіі ў Любеку. 27 жніўня 1937 года ў званні генерал-лейтэнанта ён быў прызначаны намеснікам начальніка Генеральнага штаба сухапутных войскаў.

З 4 лютага 1938 года 2-і обер-кватэрмайстар Генеральнага штаба сухапутных войскаў, з 1 верасня 1938 года 1-ы обер-кватэрмайстар Генеральнага штаба сухапутных войскаў. Адказваў за найважнейшыя пытанні ваеннага планавання. Быў найбліжэйшым памочнікам начальніка Генштаба генерала Гальдэра.

У 1938 годзе пасля дзела Бломберга-Фрыча і Судэцкага крызісу расчараваўся ў перспектывах гітлераўскай знешняй і ўнутранай палітыкі. Быў удзельнікам ваеннай антыгітлераўскай апазіцыі, якая меца на мэце адхіленне Гітлера ад улады. Ад гэтых планаў прыйшлося адмовіцца пасля падпісання Германіяй мюнхенскага пагаднення.

З 30 красавіка 1940 года — камандзір 2-га армейскага корпуса. Пасля паражэння Францыі быў старшынёй германа-французскай камісіі па перамір’і.

У лютым-кастрычніку 1941 года камандаваў 17-й арміяй. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ён паспяхова кіраваў гэтай арміяй у час баёў пад Уманню, Кіеўскай аперацыі, Данбаска-Растоўскай бітвы. Значныя архіўныя даныя сведчаць пра тое, што ў час знаходжання на пасадах камандуючага 17-й арміяй і ваеннага губернатара Францыі Шцюльпнагель быў узягнуты ў ваенныя злачынствы. На акупаванай савецкай тэрыторыі Шцюльпнагель падпісаў шмат загадаў, якія дазвалялі рэпрэсіі супраць грамадзянскага насельніцтва ў адплату за дзеянні партызан і цесна супрацоўнічаў з айнзацгрупамі, у тым ліку ў час масавых расстрэлаў яўрэяў. Калі ён і караў сваіх падпарадкаваных, то не за забойствы грамадзянскага насельніцтва, а за дзеянні несанкцыянаваныя, напрыклад, за захоп і расстрэлы закладнікаў. Ён настройваў сваіх падпарадкаваных на тое, каб тыя «засяроджваліся» на яўрэях і камуністах, падкрэсліваючы, што ўсе камуністы — яўрэі, а ўсе яўрэі — камуністы; у выпадках любых дыверсій супраць нямецкіх войскаў, якія праводзіліся як савецкімі партызанамі, так і ўкраінскімі нацыяналістамі, рэпрэсіям падвяргаліся яўрэі[2].

У сакавіку 1942 года Шцюльпнагель быў прызначаны камандуючым войскамі акупаванай Францыі. Выкарыстоўваў сваю пасаду для працягу барацьбы з нацысцкім кіраўніцтвам Германіі. Праз свайго асабістага памочніка оберст-лейтэнанта (падпалкоўніка) Цэзара фон Гофакера падтрымліваў сувязь з групай змоўшчыкаў пад кіраўніцтвам Клауса фон Штаўфенберга. План змовы прадугледжваў захоп улады ў Парыжы і неадкладную прапанову міру саюзнікам. Пасля замаху на Гітлера 20 ліпеня 1944 года Шцюльпнагель загадаў даручаным яму часткам арыштаваць членаў СС і гестапа ў Парыжы. Гэта стала самай паспяховай аперацыяй 20 ліпеня: без адзінага выстралу было арыштавана 1200 чалавек. Калі высвятлілася, што «Валькірыя» ў Берліне правалілася, арыштаваных прыйшлося выпусціць, а іх арышт абвясціць вучэннямі. На наступны дзень Шцюльпнагель быў выкліканы ў стаўку Вярхоўнага камандавання. Па шляху ў Германію ён паспрабаваў застрэліцца. Цяжкая рана апынулася несмяротнай, хоць і пашкодзіла вочны нерв, што прывяло яго да слепаты. Шцюльпнагель быў змешчаны ў лазарэт, а пасля выздараўлення выдадзены гестапа. На судзе захаваў, паводле слоў аднаго назіральніка, «салдацкую выпраўку».

30 жніўня 1944 года быў прызнаны вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і ў той жа дзень павешаны ў турме Плётцэнзэе ў Берліне.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Родная пляменніца Шцюльпнагеля Маргарыта Гофман-Шольц была закаханая ў савецкага разведчыка В. П. Максімовіча.

Зноскі

  1. Bulletin, Volume 12-14 German Historical Institute in London, page 27 The Institute, 1990
  2. Wendy Lower. Nazi empire-building and the Holocaust in Ukraine, UNC Press 2006. p. 54-55

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]