Франц Гальдэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Франц Гальдэр
ням.: Franz Halder
Франц Гальдэр
Франц Гальдэр
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1884(1884-06-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 1972(1972-04-02)[1][2][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Flag of Germany (1935–1945).svg Трэці рэйх
Род войскаў Германская імперская армія
Званне
Камандаваў Начальнік Генштаба ОКХ
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Рыцарскі крыж Каралеўскага ордэна Дома Гогенцолернаў з мячамі
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Ганаровы крыж ветэрана вайны
Ордэн Альбрэхта
Крыж Ваенных заслуг, Аўстра-Венгрыя
Аўтограф Halder Unterschrift.jpg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франц Га́льдэр (ням.: Franz Halder; 30 чэрвеня 1884, Вюрцбург — 2 красавіка 1972, Ашаў) — ваенны дзеяч Германіі, генерал-палкоўнік (1940). Начальнік Генеральнага штаба Сухапутных войскаў (1938—1942).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і ваеннаслужачага, сын генерал-маёра. У 1902 годзе паступіў на службу ў войска, у 1904 г. вылучаны ў лейтэнанты. У 1914 годзе скончыў Баварскую ваенную акадэмію. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, служыў у штабах рознага ўзроўню, быў узнагароджаны Жалезным крыжам 1-га і 2-га класаў. Пасля дэмабілізацыі нямецкай арміі застаўся ў рэйхсверы. У 1923—1924 гадах камандаваў батарэяй 7-га артылерыйскага палка, затым у штабе 7-й дывізіі і ваеннай акругі. З 1926 года — обер-кватэрмайстрам ваеннага кіравання. З жніўня 1931 начальнік штаба 6-га ваеннай акругі. З кастрычніка 1934 — камандуючы артылерыяй 7-й дывізіі, з кастрычніка 1935 года камандзір 7-й дывізіі. З кастрычніка 1937 другі, а з лютага 1938 — першы обер-кватэрмайстар Генштаба Сухапутных войскаў. 27 жніўня 1938 года стаў начальнікам Генеральнага штаба Сухапутных войскаў замест Людвіга Бека. У верасні 1942 гады Гітлерам быў зняты з гэтай пасады ў сувязі з правалам стратэгіі нямецкага камандавання ў бітве на Волзе і Паўночным Каўказе.

Гальдэр быў прысвечаны ў 1938 і 1939 гадах у планы змоўшчыкаў, якія хацелі скінуць гітлераўскі рэжым шляхам ваеннага перавароту для таго, каб пазбегнуць уключэння Германіі ў вайну.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Franz Halder // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Franz Halder // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Гальдер Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Correlli Barnett. Hitler's Generals. — New York, NY: Grove Press, 1989. — 528 p. — ISBN 0-802-13994-9.
  • Gerd F. Heuer. Die Generalobersten des Heeres, Inhaber Höchster Kommandostellen 1933—1945. — 2. — Rastatt: Pabel-Moewig Verlag GmbH, 1997. — 224 p. — (Dokumentationen zur Geschichte der Kriege). — ISBN 3-811-81408-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]