Эрвін Ромель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрвін Ойген Іаханес Ромель
Erwin Eugen Johannes Rommel
Мянушка Ліс пустыні
Дата нараджэння 15 лістапада 1891(1891-11-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 1944(1944-10-14) (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Муж: Lucia Maria Rommel[d]
Дзеці Manfred Rommel[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць  Германская імперыя
Сцяг Веймарскай рэспублікі Веймарская рэспубліка
 Трэці рэйх
Род войскаў Трэці рэйх Сухапутныя войскі
Аўтограф
Званне
Генерал-фельдмаршал
Генерал-фельдмаршал
Генерал-фельдмаршал
Камандаваў
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа з Дубовым лісцем, Мячамі і Дыяментамі
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа з Дубовым лісцем, Мячамі і Дыяментамі
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Вялікі афіцэр Савойскага ваеннага ордэна (1815—1947)
Вялікі афіцэр Савойскага ваеннага ордэна (1815—1947)
Ордэн Міхая Храбрага
Ордэн Міхая Храбрага
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
За раненне ў срэбры
За раненне ў срэбры
Медаль «У памяць 1 кастрычніка 1938»
Медаль «У памяць 1 кастрычніка 1938»
Медаль «У памяць 22 сакавіка 1939»
Медаль «У памяць 22 сакавіка 1939»
Крыж Ваенных заслуг, Аўстра-Венгрыя
Крыж Ваенных заслуг, Аўстра-Венгрыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Э́рвін О́йген Іаха́нес Ро́мель (ням.: Erwin Eugen Johannes Rommel, 15 лістапада 1891 — 14 кастрычніка 1944) — нямецкі военачальнік часоў Трэцяга рэйха, генерал-фельдмаршал (1942) Вермахта. Кавалер Pour le Mérite (1918) і Рыцарскага крыжа Жалезнага крыжа з Дубовым лісцем, Мячамі і Дыяментамі (1943). Адзін з самых праслаўленых генерал-фельдмаршалаў нацысцкай Германіі, атрымаў вялікую павагу як сярод нямецкіх і італьянскіх салдат, так і сярод салдат праціўніка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

За баявыя заслугі на італьянскім фронце Першай сусветнай вайны быў узнагароджаны ордэнам Pour le Mérite. З пачаткам Другой сусветнай вайны Эрвін Ромель бліскуча зарэкамендаваў сябе як камандзір 7-й танкавай дывізіі ў ходзе Французскай кампаніі 1940. Аднак фенаменальны поспех і сусветную славу Ромель здабыў у часы камандавання нямецка-італьянскімі войскамі ў Паўночна-Афрыканскай кампаніі, атрымаўшы імідж аднаго з самых вопытных военачальнікаў у сусветнай гісторыі па вядзенні баявых дзеянняў ва ўмовах пустыні, за што нават атрымаў мянушку «Ліс пустыні» (ням.: Wüstenfuchs, listen )[3]. У 1944 годзе на Заходнім фронце ўзначальваў войскі Вермахта, якія супрацьстаялі саюзнікам падчас уварвання ў Нармандыю.

Пасля правалу мяцяжу супраць Гітлера 20 ліпеня 1944 адзін з змоўшчыкаў назваў Ромеля, хоць Ромель у змове непасрэднага ўдзелу не прымаў. Улічваючы выдатныя заслугі генерал-фельдмаршала і вялікую павагу нямецкага народа, Гітлер вырашыў прыбраць былога ўлюбёнца цішком. 14 кастрычніка 1944, па адной з версій, у абмен на гарантыі для яго сям’і, Ромель скончыў жыццё самагубствам, прыняўшы цыяністы калій. Па загадзе Гітлера Ромель, як нацыянальны герой Трэцяга рэйха, быў пахаваны з усімі воінскімі ўшанаваннямі. 18 кастрычніка 1944 — дзень яго пахавання — быў аб’яўлены днём нацыянальнай жалобы.

Заходнія саюзнікі, супраць якіх пастаянна змагаўся фельдмаршал (ён ніколі не быў на Усходнім фронце), лічылі Ромеля найгуманным і найдасведчаным ваенным прафесіяналам[4]. Войскі яго Афрыканскага корпуса ніколі не былі абвінавачаны ў ваенных злачынствах[5]. Абыходжанне з салдатамі праціўніка, захопленымі ім падчас баёў у Афрыцы, адпавядала нормам міжнароднага права. Акрамя таго, Ромель цалкам праігнараваў загад вышэйстаячага кіраўніцтва нацысцкай Германіі па пакаранні смерцю захопленых камандас і дэсантнікаў, а таксама ваенных і грамадзянскіх асоб яўрэйскага паходжання ўсюды, дзе генерал-фельдмаршал кіраваў вядзеннем баявых дзеянняў[6].

Зноскі

  1. http://www.historyorb.com/people/erwin-rommel
  2. http://www.bbc.co.uk/history/ww2peopleswar/timeline/factfiles/nonflash/a1124993.shtml
  3. Hakim, Joy (1995). War, peace, and all that jazz. New York: Oxford University Press. ISBN 978-0-19-507761-2.
  4. Кох Лутц Лис пустыни. Генерал-фельдмаршал Эрвин Роммель = Rommel. Die Wandlung eines grossen Soldaten. — Ростов на Дону: Феникс, 1999.
  5. AT ROMMEL’S SIDE: The Lost Letters of Hans-Joachim Schraepler Publisher: Frontline Books (September 2009) Language: English ISBN 1-84832-538-X ISBN 978-1-84832-538-8
  6. Schraepler, Hans-Joachim; Schraepler, Hans-Albrecht (September 2009). At Rommel’s Side: The Lost Letters of Hans-Joachim Schraepler. London: Frontline Books. ISBN 978-1-84832-538-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]